У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Харыс.
Рычард Сэнт-Джон Харыс (англ.: Richard St. John Harris; 1 кастрычніка 1930, Лімерык, Ірландыя — 25 кастрычніка 2002, Лондан, Вялікабрытанія) — ірландскі акцёр і музыкант. Уладальнік прызоў Канскага кінафестывалю, ММКФ, лаўрэат Еўрапейскай кінапрэміі, прэмій «Залаты глобус» і «Грэмі».