wd wp Пошук:

Рыхард Марцін Вільштэтэр

Рыхард Марцін Вільштэтэр(ням.: Richard Martin Willstätter; 13 жніўня 1872, Карлсруэ — 3 жніўня 1942, Муральта) — нямецкі хімік-арганік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1915) «за даследаванні фарбавальных рэчываў расліннага свету, асабліва хларафілу».

Біяграфія

Вільштэтэр нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і ў Карлсруэ. Тут жа ён пайшоў у школу, а пасля пераезду яго сям’і працягнуў вучыцца ў тэхнічнай школе ў Нюрнбергу. У 18 гадоў ён паступіў у Мюнхенскі ўніверсітэт з жаданнем займацца навукай, дзе і заставаўся на працягу наступных пятнаццаці гадоў. Вучыўся і працаваў на хімічным факультэце, дзе пад кіраўніцтвам Адольфа фон Баера атрымаў доктарскую ступень, а з 1894 года пачаў выкладчыцкую дзейнасць. Яго доктарская дысертацыя была прысвечана даследаванню структуры какаіну. Вільштэтэр працягнуў працаваць і даследаваць іншыя алкалоіды, некаторыя з якіх ён сінтэзаваў. У 1896 годзе быў прызначаны на пасаду выкладчыка, у 1902 годзе стаў экстраардынарным прафесарам.

У 1905 годзе ён пераехаў у Швейцарыю, каб стаць прафесарам Вышэйшай тэхнічнай школы Цюрыха, там жа працаваў на заводзе па вытворчасці хларафілу.

З 1912 года быў прафесарам хіміі ў Берлінскім універсітэце і дырэктарам аддзялення хіміі Таварыства кайзера Вільгельма, дзе вывучаў структуру пігментаў кветак і пладоў. У 1916 годзе ён вярнуўся ў Мюнхен у якасці пераемніка свайго настаўніка Баера. У 1920-х гадах Вільштэтэр даследаваў механізмы ферментатыўных рэакцый.

У 1924 кар’ера Вільштэтэра нечакана скончылася, калі ён падаў у адстаўку, выступаючы рэзка супраць палітыкі антысемітызму. У 1939 годзе ён эміграваў у Швейцарыю, дзе пражыў апошнія 3 гады свайго жыцця.

У 1942 годзе памёр ад сардэчнага прыступу.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Richard Willstatter // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118772066 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. 1 2 Турынская акадэмія навук — 1757. Праверана 1 снежня 2020.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118772066 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  6. Турынская акадэмія навук — 1757.
  7. (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Карлсруэ
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Дэві
Катэгорыя·Памерлі ў кантоне Тычына
Катэгорыя·Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Выкладчыкі Цюрыхскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 жніўня
Катэгорыя·Выкладчыкі Мюнхенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Кавалеры Баварскага ордэна Максіміліяна «За дасягненні ў навуцы і мастацтве»
Катэгорыя·Памерлі ў 1942 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Муральце
Катэгорыя·Члены Баварскай акадэміі навук
Катэгорыя·Памерлі 3 жніўня
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Акадэміі дэі Лінчэі
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Выкладчыкі Берлінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Мюнхенскага ўніверсітэта Людвіга-Максіміліяна
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Біяхімікі Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1872 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны
Катэгорыя·Хімікі Германіі
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Члены Прускай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных