wd wp Пошук:

Рыжкавічы

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Рыжкавічы (значэнні). Ры́жкавічы[1] (трансліт.: Ryžkavičy, руск.: Рыжковичи) — былая вёска ў Беларусі, у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці. З’яўляліся адміністрацыйным цэнтрам Рыжкавіцкага сельсавета.

Геаграфія

Знаходзіцца 2 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Шклоў, за 28 км ад Магілёва, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Шклоў[2].

Гісторыя

Вёска Рыжкавічы вядомая з XVI стагоддзя. Магнаты з роду Хадкевічаў пабудавалі тут кляштар дамініканцаў, таксама існавала ўніяцкая царква Пятра і Паўла.

У часы Другой сусветнай вайны ў Рыжкавічах існавала яўрэйскае гета, якое нацысты знішчылі пры канцы 1941 года. Памятнага знака пра знішчаных яўрэяў у вёсцы і Шклове няма. У сярэдзіне XX стагоддзя была знішчана мясцовая царква.

14 снежня 2007 года, разам з вёскамі Маладзёжная і Малое Зарэчча, Рыжкавічы ўвайшлі ў склад горада Шклова[3].

Насельніцтва

Цікавыя факты

Рыжкавічы вядомыя тым, што тут жыў і працаваў у 1980-я намеснікам старшыні калгаса імя Леніна і партаргам Аляксандр Лукашэнка. У сярэдзіне дзевяностых калгас заняпаў, а потым яго ліквідавалі. Дагэтуль тут жыве яго жонка Галіна.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. 1 2 БелЭн, 2001
  3. «Об изменении административно-территориального устройства Шкловского района». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 14 декабря 2007 г. № 5-25 Архівавана 9 студзеня 2017. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Шклоў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Шклоўскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак