wd wp Пошук:

Рыдамля

Ры́дамля[1] (трансліт.: Rydamlia, руск.: Рыдомля) — вёска ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Серкавіцкага сельсавета.

Гісторыя

Рыдамлю, разам са сваім аднайменным маёнткам у верхнім цячэнні Усвейкі, чацвёра сыноў Фёдара Бабіча ў сярэдзіне XV ст. падаравалі Чарэйскаму манастыру[2].

У пачатку XX ст. у Аршанскім павеце Магілёўскай губерні.

У час 2-й сусветнай вайны, 12 верасня 1942 г. карнікі ўварваліся ў в. Рыдамля, падпалілі вёску, ямы і паграбы закідвалі гранатамі, абстрэльвалі з аўтаматаў. Спалена 136 дамоў, забіта 81 і паранена 43 чалавекі.

У 1924—1954 гадах цэнтр Рыдамльскага сельсавета. Да 17 жніўня 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Валосаўскага сельсавета[3].

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy… S. 60, 168—171, 360—364, 461—464.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 жніўня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 30 (989).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Населеныя пункты паводле алфавіта
Серкавіцкі сельсавет
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Населеныя пункты Талачынскага раёна