wd wp Пошук:

Рыгор Савіч Скаварада

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Скаварада. Рыго́р Са́віч Скаварада́ (укр.: Григорій Савич Сковорода, руск.: Григорий Савич Сковорода; 22 лістапада (3 снежня) 1722, Чарнухі, Любенскі полк — 29 красавіка (9 лістапада) 1794, Іванаўка, Харкаўская губерня) — украінскі асветнік-гуманіст, філосаф і паэт.

Рыгор Скаварада прыходзіцца стрыечным прадзедам рускаму філосафу Уладзіміру Салаўёву.

Жыццё і дзейнасць

Нарадзіўся 22 лістапада (3 снежня) 1722 года ў ваколіцах Палтавы ў сяле Чарнухі Лубенскага палка, які ўваходзіў у рысу Кіеўскай губерні. Адукацыю атрымаў у Кіеўскай акадэміі. З-за праследаванняў свецкіх і духоўных улад з 1769 года Рыгор Скаварада па большай частцы вёў жыццё вандроўнага філосафа-багаслова, блукаючы па Маларосіі, Прыазоўі, па Слабадской, Варонежскай, Арлоўскай і Курскай губернях. Вядомы сваімі асветніцка-этычнымі ідэямі, заснаванымі на ўслаўленні працоўнага народа, крытыцы сацыяльнай няроўнасці. Лічыў, што шчасце чалавека заключаецца ў працы, якая адпавядае яго прыродным схільнасцям. У педагагічных поглядах знайшлі адлюстраванне гуманізм, дэмакратызм, любоў да радзімы і народа. Перакладаў творы Гарацыя, Вергілія, Авідзія, Плутарха, Цыцэрона, новалацінскіх паэтаў. У паэтычных зборніках «Сад божых песень», «Байкі харкаўскія» (30 баек) асуджаў тагачасную сацыяльную сістэму, апяваў свабоду, прыгажосць роднай прыроды, сцвярджаў высокія маральныя пачаткі ў чалавеку. Лічыў, што чалавек і свет — гэта дзве бездані: «Ён у табе, а ты ў ім». Распрацоўваючы тэмы гуманістычнай псіхалогіі, аддаваў перавагу чалавечаму інтэлекту, яго магчымасцям удасканальваць індывідуальнае і грамадскае жыццё («Наркіс. Разглагол пра тое: пазнай сябе», да 1767; «Сімфонія, названая кніга Асхань, пра пазнанне самога сябе», 1767; «Размова пяці пра ісціннае шчасце ў жыцці», 1773—1774 і інш.).

Зноскі

  1. Hryhorii Skovoroda // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Hryhori Sawwytsch Skoworoda // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Расійскай імперыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1794 годзе
Катэгорыя·Філосафы Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Пахаваныя ва Украіне
Катэгорыя·Паэты Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1722 годзе
Катэгорыя·Перакладчыкі з лацінскай мовы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Паэты Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 9 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 снежня
Катэгорыя·Выпускнікі Кіева-Магілянскай акадэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных