wd wp Пошук:

Рыгор Пірамовіч

Рыгор Пірамовіч, сапр. Грыгор Пірумян (польск.: Grzegorz Piramowicz; 25 лістапада 1735, Львоў — 14 лістапада 1801, Менджынец-Падляскі) — педагог, пісьменнік, асветнік, прафесар філасофіі. З армянскай купецкай сям’і.

Біяграфія

Вучыўся ў езуіцкіх калегіюмах у Луцку і Львове. Належаў да ордэну езуітаў (17541773). У 1767 у якасці выхавацеля сыноў львоўскага кашталяна здзейсніў падарожжа ў Францыю і Італію, дзе пазнаёміўся з рознымі плынямі ў філасофіі і педагогіцы. У 17701773 выкладаў філасофію ў Львоўскім езуіцкім калегіюме. Пасля забароны ордэна езуітаў Р. Пірамовіч перасяліўся ў Варшаву і ў 1773 г. быў прызначаны членам Адукацыйнай камісіі Рэчы Паспалітай, у 1773-1794 — яе сакратар. Адначасова з 1774 быў пробашчам у Кураве, а з 1785 і ў Коньскаволі[5]. Адзін з укладальнікаў асноўнага закона (1781) пра арганізацыю асветы ў Рэчы Паспалітай. Выконваў функцыі інспектара народных школ. Пасля стварэння пры Адукацыйнай камісіі «Тоwarzystwa do ksiąg elementarnych», якое мела задачай выданне кніг для народнага чытання і выпрацоўку праграм выкладання ў пачатковых школах, Р. Пірамовіч выпрацаваў статут гэтага таварыства і стаў самым энергічным яго працаўніком, у 17751787 — сакратар таварыства. Пасля ўдзелу ў Таргавіцкай канфедэрацыі Р. Пірамовіч страціў усе свае пасады, змушаны быў шукаць прытулку па дварах магнатаў, жыў у эміграцыі. З нявысветленых прычын ён быў часова зняволены ў турму аўстра-венгерскім урадам (1797), пакінуў пасады ў Кураве і Коньскаволі[5]. У 17971800 знаходзіўся пад наглядам паліцыі ў Кракаве. Удзельнічаў у працы Варшаўскага таварыства сяброў навукі. Памёр плябанам касцёла ў Межырычэ.

Р. Пірамовіч пісаў вершы, складаў віншавальныя оды, публіцыстычныя нарысы, складаў хрэстаматыі для пачатковых школ, прамовы на розныя ўрачыстыя выпадкі і пад. З яго твораў (да 70) большасць застаецца ў рукапісах.

Творы

Пад рэд. Р. Пірамовіча выйшлі:

Зноскі

  1. 1 2 Dr. Constant v. Wurzbach Piramowicz, Gregor // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 22. — S. 322.
  2. Grzegorz Piramowicz // NUKAT — 2002.
  3. Grzegorz Piramowicz // MAK
  4. Храневич К. И. Пирамович, Григорий // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1898. — Т. XXIIIа. — С. 635.
  5. 1 2 P. Pytlak, Grzegorz Piramowicz, proboszcz w Końskowoli (1785—1797)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Нарадзіліся ў Львове
Пісьменнікі паводле алфавіта
Польскамоўныя пісьменнікі
Памерлі ў Бяльскім павеце
Нарадзіліся 25 лістапада
Выпускнікі Львоўскага езуіцкага калегіума
Памерлі 14 лістапада
Памерлі 29 снежня
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Памерлі ў Менджынец-Падляскі
Асобы
Памерлі ў 1801 годзе
Таргавіцкія канфедэраты
Нарадзіліся ў 1735 годзе