wd wp Пошук:

Рыгор Кірылавіч Дзенісенка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзенісенка.

Рыгор Кірылавіч Дзенісенка (19212011) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1946).

Біяграфія

Рыгор Дзенісенка нарадзіўся 10 мая 1921 года ў вёсцы Бабенкова (цяпер — Ізюмскі раён Харкаўскай вобласці Украіны) у сялянскай сям’і. У дзяцінстве пераехаў у сяло Хрэстышча Славянскага раёна Данецкай вобласці. Скончыў сярэднюю школу і Славянскі аэраклуб. У 1940 годзе Дзенісенка быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. З кастрычніка 1943 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны[1].

Да верасня 1944 года лейтэнант Рыгор Дзенісенка быў штурманам эскадрыллі 235-га штурмавога авіяпалка 264-й штурмавой авіядывізіі 5-га штурмавога авіяцыйнага корпуса 5-й паветранай арміі 2-га Украінскага фронту. Да таго часу ён здзейсніў 118 баявых вылетаў, знішчыўшы ў паветраных баях і на зямлі 8 варожых самалётаў, а таксама ў ходзе штурмовак знішчыўшы некалькі дзясяткаў танкаў і больш за сто аўтамашын праціўніка[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» лейтэнант Рыгор Дзенісенка быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 9045[1].

Пасля заканчэння вайны Дзенісенка працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1953 годзе ён скончыў курсы ўдасканалення афіцэрскага складу. У 1957 годзе ў званні палкоўніка быў звольнены ў запас. Жыў у Гомелі, працаваў старшым інжынерам на заводзе «Электраапаратура».

Памёр 20 сакавіка 2011 года, пахаваны на Рандоўскіх могілках Гомеля[1].

Ганаровы грамадзянін Гомельскай вобласці. Быў таксама узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Аляксандра Неўскага, трыма ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, ордэнамі Чырвонай Зоркі, Славы 3-й ступені, беларускім ордэнам «За службу Радзіме» 3-й ступені, украінскім ордэнам «За заслугі» 3-й ступені, а таксама шэрагам медалёў. Яго імем названа адна з вуліц Гомеля[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Рыгор Кірылавіч Дзенісенка на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Палкоўнікі СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
Катэгорыя·Памерлі 20 сакавіка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» ІІІ ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Харкаўскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1921 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» 3 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
Катэгорыя·Памерлі ў Гомелі
Катэгорыя·Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Памерлі ў 2011 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Славы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ізюмскім павеце
Катэгорыя·Пахаваныя ў Гомельскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 мая
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга