.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Рыгор Марцьянаў (нар. 22 жніўня 2002, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» (у арэндзе з барысаўскага БАТЭ).
У 2019 годзе выступаў за дубль «Мінска», а ў 2020 годзе перабраўся ў барысаўскі БАТЭ, дзе таксама выступаў за рэзервовую каманду. У 2021 годзе пачаў прыцягвацца і да асноўнай каманды барысаўчан, дэбютаваў за БАТЭ 22 чэрвеня 2021 года, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы Кубка Беларусі супраць «Баранавічаў» (6:1).
У пачатку 2022 года стаў трэніравацца з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ», які ў лютым арандаваў абаронцу[1]. 3 красавіка 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з «Энергетыкам-БДУ» (1:3).
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2019 | дубль | Мінск | ![]() | 8 | 0 |
2020 | дубль | БАТЭ | ![]() | 27 | 1 |
2021 | дубль | БАТЭ | ![]() | ? | 3 |
2022 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | ![]() | ||