wd wp Пошук:

Рут Бенедыкт

Рут Бенедыкт (пры нараджэнні: Рут Фултан, англ.: Ruth Benedict, 5 чэрвеня 1887, Нью-Ёрк — 17 верасня 1948, Нью-Ёрк) — амерыканскі антраполаг, прадстаўнік этнапсіхалагічнага напрамку ў амерыканскай антрапалогіі. Прафесар Калумбійскага ўніверсітэта (1946).

Навукова-даследчыцкая дзейнасць

Вучаніца Франца Боаса. Прымала ўдзел у экспедыцыях па вывучэнні паўночнаамерыканскіх плямёнаў: серано (1922), зуньі (1924), качыты (1925) і піма (1926). Асновай яе ўласнага метаду стаў пошук адрозненняў у культурах (ізамарфізм культур), выражаны ў своеасаблівасці звычаяў і паводзін.

Прыхільніца падыходу «культура і асабовасць», прынесла ў антрапалогію досвед сваёй працы ў іншых гуманітарных дысцыплінах. Яна сцвярджала, што культура набывае свой непаўторны стыль, выбіраючы з мноства патэнцыяльных варыянтаў, падобна таму як асоба фарміруе сваю індывідуальнасць. На думку даследчыцы, усе культуры могуць быць ахарактарызаваны адпаведна таму, якія з гэтых варыянтаў былі імі ўспрыняты. Пазней Рут Бенедыкт даводзіла, што тыя аспекты ў культуры, якія супярэчылі генеральнаму накірунку, не развіваліся да таго часу, пакуль да іх не прыстасоўвалася ўся сістэма.

У 1934 годзе выйшла яе кніга «Мадэлі культуры» (Patterns of Culture), якая развівае некаторыя з гэтых тэзаў. Кніга перакладзена на 14 моў і выкладаецца ў амерыканскіх універсітэтах як класічная праца па культурнай антрапалогіі. Менавіта ў гэтай працы Рут Бенедыкт развіла новую тэарэтычную схему вывучэння культур. У аснове такога даследавання ляжыць канцэпцыя «мадэляў культуры», накіраваная на выяўленне ўласцівага кожнай культуры адзінства — цэнтральнага стрыжня, агульнай тэмы культуры, якая вызначае канфігурацыю ўсіх яе элементаў. Гэты цэнтральны момант Р. Бенедыкт называе этас культуры. Паводле Р. Бенедыкт, прырода асобнага чалавека такая пластычная, што грамадства «лепіць» з яго нешта самападобнае.

У якасці прыкладу апалонаўскага тыпу культуры яна прыводзіла племя зунья амерыканскага Паўднёвага Захаду, якое дэманстравала схільнасць да кампрамісаў і пазбягала псіхалагічных і эмацыянальных эксцэсаў. Да другога тыпу культуры, дыянісійскага, яна залічвала племя квакіютль на паўночна-заходнім узбярэжжы Паўночнай Амерыкі. Для людзей дыянісійскага тыпу характэрны ўзбуджанасць, пачуццё страху і небяспекі.

Азначаныя Рут Бенедыкт тыпы культуры ў сваю чаргу характарызавалі псіхічны склад розных народаў. Набыткі ў гэтай гаяіне сталі асабліва важнымі падчас Другой сусветнай вайны, калі ўрад Злучаных Штатаў выкарыстоўваў іх вынікі, каб улічыць псіхалагічныя асаблівасці народаў, якія прымалі ўдзел у гэтай вайне. Найбольш уплывовай стала кніга даследчыцы «Хрызантэма і меч» (The Chrysanthemum and the Sword), выдадзеная ў 1946 годзе, якая адыграла сваю ролю ў апраўданні рэстаўрацыі імператарскай улады ў Японіі, да чаго спрычынілася амерыканская адміністрацыя.

Асноўнай мэтай аўтара было выяўленне этасу японскай культуры. Акрамя таго, з-за прынцыповай немагчымасці вывучаць японскую культуру знутры (кніга была напісана падчас Другой сусветнай вайны, дзе ЗША супрацьстаяла Японіі), Рут Бенедыкт быў прапанаваны і тэарэтычна абгрунтаваны метад вывучэння культуры на адлегласці. Гэты метад будуецца на вывучэнні гістарычных даследаванняў, мемуараў падарожнікаў, мастацкай літаратуры, філасофіі і рэлігіі, прапагандысцкіх і палітычных матэрыялаў.

Выбраная бібліяграфія

Крытыка

Антрапалагічны падыход «культура і асабовасць» уяўляў сабой спалучэнне тыпалагічных акцэнтаў натуральна-гістарычнай школы і ідэй псіхалогіі. Характэрная для натуральна-гістарычнай школы гэндэнцыя пошуку тыпалогіі была перанесена з матэрыяльнага аспекту культуры на галіну псіхілогіі.

Крытыка азначанага падыходу стала асабліва адчувальнай к пачатку 1950-х гадоў. Прапанаваныя Рут Бенедыкт і іншымі прыхільнікамі гэтага накірунку катэгорыі былі празмерна спрошчанымі і разглядалі культуры ў адрыве і ад рэальнай гісторыі, і ад усяго астатняга. Напрыклад, Дуглас Хейрын сцвярджаў: каб зразумець такую рысу японца, як паслухмянасць, дастаткова прызнаць, што рыса гэтая ёсць вынік стагоддзяў існавання ў паліцэйскай дзяржаве, а не даследаваць пры гэтым такія спецыфічныя рэчы, як японская культура гігіены. Апроч таго, не варта катэгарычна сцвярджаць пра існаванне адзінага псіхалагічнага тыпу для ўсяго грамадства.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Ruth Benedict // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 4 Blain V., Grundy I., Clements P. The Feminist Companion to Literature in English: Women Writers from the Middle Ages to the Present — 1990. — P. 80.
  4. Ogilvie M. B. The Biographical Dictionary of Women in Science: Pioneering Lives From Ancient Times to the Mid-20th Century — Routledge, 2003. — Vol. 1. — P. 113. — 798 p. — ISBN 978-1-135-96342-2
  5. Ruth Benedict, geb. Fulton // FemBio: Банк інформації про видатних жінок, Frauendatenbank, Банк данных о выдающихся женщинах Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Памерлі ў Нью-Ёрку
Антраполагі ЗША
Постаці амерыканскай культуралогіі
Вучоныя паводле алфавіта
Памерлі ў 1948 годзе
Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Нарадзіліся ў 1887 годзе
Постаці амерыканскай этналогіі
Нарадзіліся 5 чэрвеня
Нарадзіліся ў Нью-Ёрку
Памерлі 17 верасня
Асобы
Выпускнікі Калумбійскага ўніверсітэта
Сацыёлагі ЗША
Выпускнікі Каледжа Васара