wd wp Пошук:

Рожнява

Рожнява (славацк.: Rožňava, ням.: Rosenau, венг.: Rozsnyó) — горад у Славакіі на рацэ Слана ў Славацкім Рудагор’і. Насельніцтва каля 19 тыс. чалавек.

Гісторыя

Рожнява ўпершыню згадваецца ў 1291 як невялікае паселішча шахцёраў, якія здабывалі золата і серабро. У 1382 годзе кароль Людовік I Вялікі даруе Рожняве гарадскія правы. У XVI-XVII стагоддзях Рожнява падвяргаецца шматлікім нападам туркаў і ўваходзіць у паласу заняпаду. XVIII стагоддзе прыносіць паляпшэнне сітуацыі і так Рожнява становіцца важным гандлёвым цэнтрам Гемера.

Славутасці

У двары музея знаходзіцца адзін з трох самых старых у свеце паравых каткоў, 1883 года выпуску, выраблены ў Брытаніі фірмай «Aveling & Porter»[1]. Два іншых падобных машыны знаходзяцца ў нарвежскім Осла і брытанскім Нотынгеме

Зноскі

  1. Banícke múzeum v Rožňave. Parný valec.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гарады Славакіі
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта