wd wp Пошук:

Родэрык Імпі Мурчысан

Сэр Родэрык Імпі Мурчысан (англ.: Roderick Impey Murchison; 19 лютага 1792 — 22 кастрычніка 1871) — вядомы шатландскі геолаг, які ўпершыню апісаў і даследаваў сілурыйскі, дэвонскі і пермскі геалагічныя перыяды.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Тарадэйле, Шатландыя. Наведваў сярэднюю школу ў Дарэме, затым ваенны каледж у Грэйт Марлоў для падрыхтоўкі да войска. У 1808 ён высадзіўся з Артурам Уэлінгтанам ў Галісіі і ўдзельнічаў у бітвах пры Ролісе і Вімейру. Затым пад камандаваннем сэра Джона Мура ён прыняў удзел у адступленні да Ла-Каруньі і фінальнай бітве. У 1815 годзе, пасля васьмі гадоў службы, ён выйшаў у адстаўку і ажаніўся з Шарлотай Х’юганін, дачкой генерала Х’юганіна. Яны правялі два гады ў кантынентальнай Еўропе. У 1818 годзе яны пасяліліся ў Англіі, і Мурчысан пазнаёміўся з Гемфры Дэві, які пераканаў яго заняцца геалогіяй. Ён уступіў у Лонданскае геалагічнае таварыства і неўзабаве праявіў сябе як адзін з найбольш актыўных яго членаў. Сярод яго калег былі Адам Седжвік, Уільям Конібер, Уільям Бакленд, Уільям Фітан і Чарлз Лаель. Даследуючы разам з жонкай геалогію поўдня Англіі, ён звярнуў асаблівую ўвагу на скалы паўночнага захаду Сэсекса і прылеглых Хэмпшыра і Сурэя, пра якія, з дапамогай Фітана, ён напісаў сваю першую навуковую працу. Звярнуўшы ўвагу на геалогію кантынента, ён разам з Лаелем даследаваў вулканічную вобласць Аверні, часткі паўднёвай Францыі, паўночнай Італіі, Ціроля і Швейцарыі. У супрацоўніцтве з Седжвікам, ён заняўся вывучэннем геалагічнай структуры Альпаў. У 1835 годзе на аснове даследавання выкапняў на мяжы Англіі і Уэльса вылучыў самастойны перыяд, названы сілурыйскім. У 1839 годзе сумесна з А. Седжвікам вылучыў дэвонскі перыяд.

Кратар Мурчысан на Месяцы і некалькі геаграфічных аб’ектаў на Зямлі названы ў гонар Мурчысана.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Sir Roderick Impey Murchison // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  4. http://www.lordbyron.org/persRec.php?choose=Correspondence&selectPerson=RoMurch1871
  5. Турынская акадэмія навук — 1757. Праверана 1 снежня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (34):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хайлендзе
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Ганаровыя члены Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены Французскай акадэміі навук
Катэгорыя·Рыцары-камандоры ордэна Лазні
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Воластана
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Члены Ірландскай каралеўскай акадэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1792 годзе
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Члены Венгерскай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены Дацкай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1871 годзе
Катэгорыя·Члены Каралеўскага таварыства Эдынбурга
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Геолагі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Пахаваныя на Бромптанскіх могілках
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
Катэгорыя·Памерлі 22 кастрычніка
Катэгорыя·Члены Лонданскага Лінееўскага таварыства
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны
Катэгорыя·Члены Прускай акадэміі навук
Катэгорыя·Правадзейныя члены Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены Каралеўскія таварыствы Эдынбурга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 лютага
Катэгорыя·Аўтары батанічных таксонаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Коплі