У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ржаўка.
Ржа́ўка 1[2] (трансліт.: Ržaŭka 1, руск.: Ржавка 1) — аграгарадок у Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Васькавіцкага сельсавета.
Знаходзіцца за 15 км у напрамку на захад ад горада Слаўгарад, за 84 км ад Магілёва, за 76 км ад чыгуначнай станцыі Крычаў[3].
Старажылы сведчаць, што вёска была ўжо да прыгону, назву атрымала ад балоцістай мясцовасці — іржавая вада. Паводле другога падання, Ржаўка перад адменай прыгоннага права называлася Луб-Камочышча (Лубкамочышча). З 1774 уласнасць князя Галіцына. У 1906 знойдзены скарб, што складаўся з пражскіх грошаў[4]. У 1924—1961 гадах цэнтр Ржаўкаўскага сельсавета.
У аграгарадку працуюць аддзяленне паштовай сувязі, сельская бібліятэка, АТС, сацыяльна-культурны цэнтр, фізкультурна-спартыўны комплекс «Бадзёрасць і здароўе», сельская бібліятэка, ДУА «Ржаўская базавая школа», ДУА «Ржавский яслі-сад», фельчарска-акушэрскі пункт, комплексны прыёмны пункт, магазін, закусачная[1].
Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну[3].