wd wp Пошук:

Ржаўкаўскі сельсавет

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Урэцкі сельсавет (значэнні). Ржа́ўкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Ржаўка.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Урэцкі сельсавет у складзе Прапойскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Урэчча. 21 кастрычніка 1924 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ржаўка, сельсавет перайменаваны ў Ржаўкаўскі (Ржаўскі) сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Прапойскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 23 мая 1945 года Прапойскі раён быў перайменаваны ў Слаўгарадскі. 30 лістапада 1961 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Кульшыцкага сельсавета[1].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 лістапада 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1961 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Слаўгарадскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе