wd wp Пошук:

Васькавіцкі сельсавет

Ва́ськавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Папоўка.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Прапойскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Васькавічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Прапойскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 23 мая 1945 года Прапойскі раён быў перайменаваны ў Слаўгарадскі. 30 лістапада 1961 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Гайшынскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Быхаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Слаўгарадскага раёна. У сакавіку 1974 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Папоўка. 24 чэрвеня 1992 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кульшыцкага сельсавета. У 2002 годзе скасавана вёска Рабінаўка, 30 снежня 2003 года — вёска Курганне, 27 чэрвеня 2007 года — вёска Урэчча 2[2]. 23 снежня 2009 года ў склад Кабінагорскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Гайшын, Рудня, Чачораўка і Ясяновіца), у склад Свенскага сельсавета 2 населеныя пункты (вёскі Бязуевічы і Церахоўка)[3]. 18 лістапада 2014 года скасаваны вёскі Кульшычы і Ржаўка 2[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (16 населеных пунктаў) — 1725 чалавек[5], з іх 95,2 % — беларусы, 2,7 % — рускія, 0,9 % — украінцы, 0,6 % — азербайджанцы[6].
Станам на 2011 год у сельсавеце налічвалася 704 двары, 1314 жыхароў.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 лістапада 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
  2. Решение Славгородского районного Совета депутатов от 27 июня 2007 г. № 4-5 Об упразднении сельского населенного пункта
  3. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  4. Решение Славгородского районного Совета депутатов от 18 ноября 2014 г. № 7-5 Об упразднении сельских населенных пунктов Славгородского района
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Быхаўскага раёна
Катэгорыя·Васькавіцкі сельсавет
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе