wd wp Пошук:

Раўль Бот

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бот.

Раўль Бот (англ.: Raoul Bott; 24 верасня 1923, Будапешт, Венгрыя — 20 студзеня 2005, Сан-Дыега, Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі матэматык. Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1964), замежны член Французскай акадэміі навук (1995), Лонданскага каралеўскага таварыства (2005).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Венгрыі, але пасля нараджэння яго сям’я пераехала ў Чэхаславакію, адкуль пад пагрозай нацысцкай акупацыі пераехала ў Канаду. Служыў у канадскіх часцях у Еўропе падчас Другой сусветнай вайны. Атрымаў адукацыю ва ўніверсітэце Мак-Гіла ў Манрэалі, затым пераехаў у ЗША. Спачатку працаваў у галіне тэарэтычнай электратэхнікі, затым заняўся чыстай матэматыкай, дыферэнцыяльнай геаметрыяй і тапалогіяй і асабліва алгебраічнай тапалогіяй. З 1949 года супрацоўнік Інстытута перспектыўных даследаванняў у Прынстане. Працаваў у тэорыі гаматопій груп Лі, выкарыстоўваючы метады тэорыі Морса, дзе ўвёў функцыі Морса — Бота. Створаная Майклам Ацья тапалагічная K-тэорыя зацікавіла Бота і ён шмат гадоў супрацоўнічаў з Ацья, спачатку ў даследаванні перыядычнасці ў K-тэорыі, затым у абагульненні тэарэм аб нерухомых пунктах, дзе галоўнымі вынікамі былі так званая «тэарэма Вудс-Хоўла», месцы правядзення канферэнцыі (Вудс-Хоўл) і тэарэма Ацьі — Бота аб нерухомым пункце. У далейшым яны супрацоўнічалі ў пошуках абагульнення вынікаў Пятроўскага аб гіпербалічных ураўненнях у частковых вытворных і ў матэматычнай фізіцы (тэорыя калібровачных палёў). Таксама вядомая тэарэма Барэля — Бота — Вейля ў тэорыі прадстаўленняў груп Лі.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119134136 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119134136 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. 1 2 3 http://www.nytimes.com/2006/01/08/national/08bott.html
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119134136 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. Матэматычная генеалогія — 1997.
  7. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.
Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Стыпендыяты Гугенхайма
Катэгорыя·Выпускнікі ўніверсітэта Мак-Гіла
Катэгорыя·Матэматыкі ЗША
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Вольфа па матэматыцы
Катэгорыя·Выкладчыкі Мічыганскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Каліфорніі
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Матэматыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Матэматыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі 20 студзеня
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ад раку лёгкага
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 верасня
Катэгорыя·Памерлі 20 снежня
Катэгорыя·Члены Французскай акадэміі навук
Катэгорыя·Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Будапешце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Таполагі
Катэгорыя·Памерлі ў 2005 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства