wd wp Пошук:

Універсітэт Мак-Гіла

Бібліятэка для інжынераў імя Шуліха.
Бёрнсайд Хол, названы ў гонар сядзібы Мак-Гіла

Універсітэт Мак-Гіла (англ.: McGill University)  — найстарэйшы і вядомы ўніверсітэт Канады. Заснаваны ў 1821 годзе і адкрыты ў 1829 годзе ў Манрэалі (правінцыя Квебек, Канада). Памяшканні для ўніверсітэта (у той час Каледжа Макгіл) размясціліся ў сядзібе Бернсайда Плэйса, якая перайшла «Каралеўскаму інстытуту развіцця вучэння» разам з 10 000 фунтаў стэрлінгаў па завяшчанні Джэймса Макгіла ў 1813 годзе. Першыя карпусы для ўніверсітэта пабудаваны ў 1843 годзе.

Першыя канадскія завочныя курсы з’явіліся сто гадоў таму. Менавіта тады ўніверсітэт Макгіла ў Манрэалі пайшоў насустрач настаўнікам, якія не мелі магчымасці наведваць яго вочнае аддзяленне. У 1920 годзе Міністэрства адукацыі Брытанскай Калумбіі задаволіла зварот жыхароў аддаленых раёнаў, і з’явіліся першыя такія курсы на ўзроўні правінцыі. У 1941 годзе канадскія фермеры ў прэрыях ўпершыню пачулі радыётрансляцыі навучальных праграм.

Ва ўніверсітэце вучацца 30 000 студэнтаў, 80% з якіх з’яўляюцца канадцамі. У Макгіле ўсяго 21 факультэт з больш чым 300 спецыяльнасцяў. У рэйтынгу 2010 года па версіі газеты The Guardian заняў 19 месца ў свеце.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Асацыяцыя амерыканскіх універсітэтаў
Катэгорыя·Манрэаль
Катэгорыя·Універсітэт Мак-Гіла
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Універсітэты Квебека