wd wp Пошук:

Рачунская ГЭС

Рачунская ГЭС — малая гідраэлектрастанцыя ў Гродзенскай вобласці Беларусі. Размешчана на рацэ Ашмянка (36 км ад вусця), за 13 км на паўночны захад ад горада Смаргонь, каля вёскі Рачуны.

Уведзена ў эксплуатацыю ў 1959 годзе. Перапыніла выпрацоўку электраэнергіі ў пачатку 1970-х гадоў (працавала да 1977 года[3]), і была закінута. Рэканструявана і зноў уведзена ў эксплуатацыю 5 лютага 2001 года. Вызначаная магутнасць 300 кВт. Гадавая выпрацоўка электраэнергіі прыкладна 1,5 млн кВт·г. Рачунскае вадасховішча выкарыстоўваецца таксама ў мэтах рыбагадоўлі.

Рэканструкцыя пачалася ў 1999, былі адрамантаваныя турбіны і накіроўючыя апараты, цалкам разабрана абсталяванне і заменены з’амартызаваныя часткі. Усталяваныя новыя генератары. Работы выконвала НВТАА «Малая энергетыка» і «Гроднаэнерга». Уведзена ў эксплуатацыю 5 лютага 2001 года з вызначанай магутнасцю 200 кВт. У 2004 годзе дадаткова ўсталяваная турбіна вытворчасці «Прамысловы саюз-Энергія» тыпу ГЭУ-100 (вызначанай магутнасцю 100 кВт).

Плошча вадасховішча 1,5 км², найбольшая глыбіня 4,7 м.

Зноскі

  1. Водохранилища — Гродненская область. Современное использование водохранилищ // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»(руск.)
  2. 1 2 Водохранилища — Гродненская область. Описание гидротехнических сооружений // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»(руск.)
  3. Рачунскае вадасховішча // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — С. 385. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Электрастанцыі Гродзенскай вобласці
Катэгорыя·Басейн Ашмянкі
Катэгорыя·Гідраэлектрастанцыі Беларусі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Эканоміка Смаргонскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Электрастанцыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара