Рачу́нскае вадасховішча[1] — вадасховішча ў Беларусі, у Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці, каля вёскі Рачуны.
Створана ў 1958 (1954[2]) годзе на рацэ Ашмянка ў энергетычных мэтах (Рачунская ГЭС). Катлавіна вадасховішча складаецца з 2 заліваў[1]. Берагі пераважна высокія[1]. Плошча вадасховішча складае 0,15[3] км². Даўжыня вадасховішча складае 2,7 км, найбольшая шырыня 0,21 км, сярэдняя — 0,19 км[3]. Даўжыня берагавой лініі 8 км[3]. Найбольшая глыбіня 7 м, сярэдняя — 3 м[3]. Поўны аб’ём вады 1,34 млн м³[3]. Даўжыня каменна-маставой плаціны вадасховішча складае 270 м, найбольшая вышыня 7,75 м.[4]
У томе 13 Беларускай энцыклапедыі[1] прыведзены такія параметры вадасховішча: плошча паверхні 1,5 км²; даўжыня 6,9 км, найбольшая шырыня 0,8 км; найбольшая глыбіня 4,4 м; аб’ём вады 2,3 млн м³; даўжыня берагавой лініі 13,8 км.