wd wp Пошук:

Рафал Тшаскоўскі

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Ра́фал Тшаско́ўскі (польск.: Rafał Trzaskowski; нар. 17 студзеня 1972, Варшава) — польскі палітолаг і палітык. Мэр горада Варшавы з 2018 г. Кандыдат на пасаду Прэзідэнта Польшчы на выбарах 2020 года. Доктар гуманітарных навук.

Палітычная кар’ера

Дэпутат Еўрапейскага парламента VII склікання (2009—2013), у 2013—2014 гадах — міністр адміністрацыі і лічбавізацыі, у 2014—2015 гг. працаваў у Міністэрстве замежных спраў, з’яўляўся дэпутатам Сейма Польшчы VIII склікання (2015—2018), з 2018 г. — мэр Варшавы, з 2020 г. — віцэ-старшыня партыі «Грамадзянская платформа». Кандыдат на пасаду прэзідэнта Польшчы на выбарах 2020 года, у другім туры атрымаў 48,97 % галасоў і саступіў дзеючаму кіраўніку дзяржавы Анджэю Дудзе.

9 жніўня 2021 года, у гадавіну прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі мэрыя Варшавы ўсталявала над будынкам варшаўскай мэрыі бела-чырвона-белы сцяг. Мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі апублікаваў у сацсетках здымак будынка са сцягам і напісаў[2]:

Год таму у Беларусі прайшлі выбары, якія былі сфальсіфікаваны. Але падман рэжыму не спыніў свабодных беларусак і беларусаў ад іх імкнення да ўласнай свабоднай і дэмакратычнай дзяржавы. Успомнім пра іх. Будзем салідарныя. Жыве Беларусь!

Зноскі

  1. 1 2 https://web.archive.org/web/20200609180038/http://www.sejm.gov.pl/sejm8.nsf/posel.xsp?id=407&type=B
  2. Мэрия Варшавы установила бело-красно-белый-флаг в годовщину президентских выборов в Беларуси.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 студзеня
Катэгорыя·Дэпутаты Еўрапарламента
Катэгорыя·Дэпутаты Еўрапарламента ад Польшчы
Катэгорыя·Кандыдаты ў прэзідэнты Польшчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мэры Варшавы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дактары гуманітарных навук
Катэгорыя·Міністры Польшчы
Катэгорыя·Дэпутаты Сейма Польшчы 8 склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Варшаве
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1972 годзе
Катэгорыя·Палітыкі Польшчы