wd wp Пошук:

Грамадзянская платформа

Чырвоным і аранжавым акрэслены паветы, дзе ў 2007 годзе перамагла Грамадзянская платформа

Грамадзянская платформа (польск.: Platforma Obywatelska) — буйнейшая палітычная партыя ў сучаснай Польшчы.

Партыя была створана ў 2001 годзе на базе Выбарнай акцыі Салідарнасці і Саюза свабоды. Партыя прытрымліваецца памяркоўна-ліберальнай накіраванасці і арыентавана выразна праеўрапейскі. У 2001-07 знаходзілася ў апазіцыі — спачатку да Саюза дэмакратычных левых сіл, а пасля — да Закона і справядлівасці. У 2007 годзе партыя ўтварыла кіруючую кааліцыю з Польскай народнай партыяй, а 16 лістапада 2007 года лідар ГП Дональд Туск стаў прэм’ер-міністрам краіны.

Вынікі партыі на выбарах

  1. 2001 — 12,68 %, 65 дэпутатаў Сейма і 2 сенатара
  2. 2005 — 24,14 %, 133 і 34
  3. 2007 — 41,51 %, 209 і 60
  4. 2011 — 39,19 %, 206 месцаў у Сейме і 63 у Сенаце
  1. 2005 — Дональд Туск прайграў у другім туры (45,96 %)
  2. 2010 — Браніслаў Камароўскі перамог у другім туры (53,01 %)

Спасылкі

Афіцыйны сайт партыі (польск.) 

Тэмы гэтай старонкі (8):
Палітычныя партыі Польшчы
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Хрысціянска-дэмакратычныя партыі
Палітычныя партыі, заснаваныя ў 2001 годзе
Палітычныя партыі паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Ліберальна-кансерватыўныя партыі
Партыі-члены ЕНП