wd wp Пошук:

Мігель Дыяс-Канель

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Дыяс. Мігель Марыа Дыяс-Канель Бермудэс (ісп.: Miguel Mario Díaz-Canel Bermúdez; нар. 20 красавіка 1960, Пласетас, Вілья-Клара, Куба) — кубінскі палітык, Старшыня Дзяржаўнага савета Кубы з 2018 года, Прэзідэнт Кубы з 2019 года.

Біяграфія

Яго бацька працаваў на механічным заводзе ў Санта-Клары, а яго маці была настаўнікам. У 1982 г. ён скончыў Цэнтральны ўніверсітэт «Марта Абрэў» у Лас Вільясе[en], атрымаў дыплом інжынера-электроніка. У 1985 г.  на ваеннай службе (Рэвалюцыйныя ўзброеныя сілы).

Знаходзіўся ў шэрагах Саюза маладых камуністаў, удзельнічаў у «інтэрнацыянальнай місіі» ў Нікарагуа.

З 1994 г. працаваў на пасадзе першага сакратара Камуністычнай партыі Кубы (КПК) у правінцыі Санта-Клара, з 2003 па 2009 гг. — першы сакратар правінцыйнага камітэта партыі ў правінцыі Вольчын. Член Палітбюро[en] КПК з 2003 г.

Міністр вышэйшай адукацыі з 2009 па 2012 гг., намеснік старшыні Савета міністраў з 2012 г., першы намеснік старшыні Дзяржаўнага савета Кубы з 24 лютага 2013 г.[2]. Старшыня Дзяржаўнага савета Кубы з 18 красавіка 2018 года[3][4]

Пасля таго, як у лютым 2019 года была прынята новая канстытуцыя краіны, на Кубе была адноўлена прэзідэнцкая пасада. 10 кастрычніка 2019 года Нацыянальная асамблея Кубы абрала прэзідэнтам краіны Мігеля Дыяса-Канеля[5][6].

Сям’я

Жанаты другі раз, ад першага шлюбу мае двух дзяцей.

Зноскі

  1. Miguel Diaz-Canel // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Наступны прэзідэнт Кубы: Што чакаць ад пераемніка Рауля Кастра Архівавана 19 ліпеня 2018. ZIK
  3. Мігель Дыяс-Канель абраны старшынёй Дзяржсавета Кубы(нявызн.), Звязда (19 красавіка 2018). Праверана 19 красавіка 2018.
  4. На Кубе выбралі новага кіраўніка краіны(руск.)
  5. granma.cu
  6. nashaniva.by

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Старшыні Дзяржаўнага савета Кубы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дзеючыя кіраўнікі дзяржаў
Катэгорыя·Нарадзіліся на Кубе
Катэгорыя·Палітыкі Кубы
Катэгорыя·Члены Палітбюро ЦК Камуністычнай партыі Кубы
Катэгорыя·Міністры Кубы
Катэгорыя·Намеснікі старшыні Дзяржаўнага савета Кубы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Палітыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 красавіка
Катэгорыя·Старшыні Савета міністраў Кубы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1960 годзе
Катэгорыя·Камуністы Кубы
Катэгорыя·Члены Камуністычнай партыі Кубы
Катэгорыя·Палітыкі XX стагоддзя