wd wp Пошук:

Валгадонск

Валгадонск (руск.: Волгодонск) — горад (з 1956 года) у Расіі, у складзе Растоўскай вобласці. Насельніцтва 170,1 тыс. чалавек (2007). Заснаваны ў 1950 годзе пры будаўніцтве Волга-Данскога канала. Горад размешчаны на беразе Цымлянскага вадасховішча, паміж Растовам-на-Доне і Валгаградам.

У Валгадонску знаходзяцца буйныя прадпрыемствы атамнай прамысловасці — Атаммаш, Валгадонская АЭС (за 17 км ад горада), а таксама камбінат дрэўных пліт, вопытна-эксперыментальны завод дарожнага машынабудавання, хімічны завод, завод радыётэхнічнай апаратуры.

Памятныя мясціны

Зноскі

  1. Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Растоўскай вобласці
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)