wd wp Пошук:

Рамі белае

Ра́мі, рамі белае, кітайская крапіва[3] (Boehmeria nivea) — від кветкавых раслін роду Рамі (Boehmeria) сямейства Крапіўныя (Urticaceae).

Батанічнае апісанне

[[File:Boehmeria nivea Blanco2.385-cropped.jpg|thumb|left|{{bt-bellat|Батанічная ілюстрацыя з кнігі Франсіска Мануэля Бланка «Flora de Filipinas», 1880—1883]] Шматгадовы паўкуст[3] з добра развітай каранёвай сістэмай і 5—20[4] прамастойнымі негалінаванымі парасткамі цыліндрычнай формы вышынёй да 3[4] метраў. Парасткі штогод адміраюць[4]. Лісце буйное (даўжынёй 7—15 і шырынёй 6—12 см[4]), сэрцападобнай формы, апушанае знізу, зубчастае па краі. Кветкі дробныя, аднаполыя, зеленаватага або ружаватага колеру, у шматкветных мяцёлках у пазухах верхніх лісцяў. Плод — дробная, падоўжаная, апушаная сямянка.

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана ва ўмераных і трапічных абласцях Азіі (Кітай, Карэйскі паўвостраў, Японія, Тайвань, Індыя, Непал, Бутан, Індакітай, Інданезія[5]).

Гаспадарчае значэнне

Доўгія (да 500 мм[3]), трывалыя, амаль не гніючыя, шаўкавістыя валокны рамі белага выкарыстоўваюцца ў вытворчасці тканін, паперы, канатаў, рыбалоўных сетак і інш. У некаторых краінах (Калумбія, Куба) расліна вырошчваецца ў якасці кармавой культуры[4]. У В’етнаме лісце рамі выкарыстоўваецца ў нацыянальнай кухні[4].

Сінонімы

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 3 БелЭн, 2001
  4. 1 2 3 4 5 6 ВРЭ
  5. Taxon: Boehmeria nivea (L.) Gaudich.(англ.)  // Germplasm Resources Information Network

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Крапіўныя
Катэгорыя·Тэхнічныя культуры
Катэгорыя·Раслінная сыравіна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Флора Азіі