.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Раман Пасевіч (нар. 28 лістапада 1999, Відзы) — беларускі футбаліст, нападнік гродзенскага «Нёмана».
Выхаванец пастаўскай акадэміі ПМЦ, выступаў за мясцовы клуб у чэмпіянаце Віцебскай вобласці, таксама гуляў за юнацкую каманду «Іслачы». У лютым 2018 года далучыўся да другалігавых «Асіповічаў», дзе і пачаў дарослую кар’еру, хутка стаў адным з асноўных бамбардзіраў каманды. У ліпені 2018 года беспаспяхова праходзіў прагляд у моладзевай камандзе кіеўскага «Дынама»[1], а ў хуткім часе перабраўся ў рэчыцкі «Спадарожнік».
У лютым 2019 года падпісаў кантракт з «Лідай»[2], дзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2020 года прыбыў на прагляд у гродзенскі «Нёман» і неўзабаве стаў іграком клуба[3]. Сезон 2020 пачынаў у дублі гродзенцаў. 4 ліпеня 2020 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць «Іслачы» (1:0), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў першым тайме. У далейшым працягваў часцей заставацца на лаўцы запасных і гуляў за дубль, зрэдку выхадзіў на поле за аснову «Нёмана». У сезоне 2021 стаў часцей прыцягвацца да асновы, нярэдка з’яўляўся ў стартавым складзе каманды.
У ліпені 2021 года быў аддадзены ў арэнду ў «Смаргонь»[4]. З 5 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне, але не выратаваў яе ад вылету ў Першую лігу. Па заканчэнні арэнды ў лістападзе 2021 года вярнуўся ў «Нёман»[5], са студзеня 2022 года пачаў трэніравацца разам з камандай[6].
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2018 (1) | Д3 | Асіповічы | ![]() | 11 | 9 |
2018 (2) | Д3 | Спадарожнік | ![]() | 14 | 7 |
2019 | Д2 | Ліда | ![]() | 28 | 4 |
2020 | Д1 | Нёман | ![]() | 4 | 0 |
2021 (1) | Д1 | Нёман | ![]() | 11 | 0 |
2021 (2) | Д1 | Смаргонь | ![]() | 13 | 5 |
Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[7].