wd wp Пошук:

Раман Карпавіч Сабаленка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сабаленка.

Раман Карпавіч Сабаленка (15 кастрычніка 1907, в. Сабалі, Рэчыцкі павет, Мінская губерня, цяпер Брагінскі раён, Гомельская вобласць — 13 мая 1975, Мінск; Псеўданімы: Раман Заравы; Ромусь Заравы; Крыптанімы: Р. С.; С. Р.) — беларускі празаік, паэт, публіцыст.

Біяграфія

Першы верш апублікаваў у 1927 у газ. «Звязда». Пісаў нататкі ў гомельскую сялянскую газ. «Новая деревня». У 1929 скончыў Гомельскі педтэхнікум. У 19291931 служыў у Чырвонай Арміі. Пасля дэмабілізацыі працаваў стыльрэдактарам у газ. «Палеская праўда». У 19331935 вучыўся на вячэрнім аддзяленні Гомельскага педагагічнага інстытута. Арыштаваны ў снежні 1933, але справу закрылі. Другі раз арыштаваны 28.9.1937, але Сабаленка зноў быў выпушчаны. Член СП Беларусі з 1939. З пачаткам вайны мабілізаваны ў армію, ваяваў на Калінінскім фронце; намеснік камандзіра роты. Зноў арыштаваны і 13.07.1942 прыгавораны ваенным трыбуналам 39-й арміі да 10 гадоў пазбаўлення волі. Але 31.07.1942 прысуд быў адменены з-за адсутнасці складу злачынства. Накіраваны ў армію, ваяваў на 2-м Прыбалтыйскім фронце. У 19451953 працаваў загадчыкам аддзела культуры, намеснік галоўнага рэдактара баранавіцкай абл. газ. «Чырвоная звязда».

З 1953 у Мінску. Працаваў у газеце «Калгасная праўда», часопісе «Маладосць». У 19571966 намеснік галоўнага рэдактара штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва».

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі і медалямі.

Пахаваны на могілках у Заслаўі.

Творчасць

Дэбютаваў вершам у 1927 г. (газета «Звязда»). У 1935 г. апублікаваў паэму «Брагінь» (часопіс «Полымя»). Выдаў зборнікі вершаў «З родных крыніц» (1950) і «Мая эстафета» (1954).

Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Жменя зярнят» (апавяданні і нарысы, 1957), “Сустрэчы (1958), «Юнацтва ў дарозе» (1958), «Блакітнае ззянне» (1959), «Каралінцы» (1960), «Іду ў жыццё» (1961), «З пройдзеных дарог» (1962), «Паляўнічыя боты» (гумарыстычныя апавяданні, 1962). «Незамужняя ўдава. Былое застаецца ў сэрцы» (1905). «Пад дажджом і сонцам» (апавяданні, партрэты, 1966), «Спатканне пасля разлукі» (1971), «Роздум у дарозе» (1973), кнігі нарысаў аб дзеячах беларускай літаратуры і культуры «Колерамі вясёлкі» (1975).

Аповесці «Юнацтва ў дарозе», «Выпрабаванне сталасці» («Іду ў жыццё») і «Былое застаецца ў сэрцы» склалі трылогію «Іду ў жыццё». Выйшлі «Выбраныя творы» у 2 тамах (1967—1968), «Выбранае» (1977), «Творы» (1983).

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 18 снежня 2021.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брагінскім раёне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1907 годзе
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 13 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рэчыцкім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Пахаваныя ў Заслаўі
Катэгорыя·Памерлі ў 1975 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Публіцысты Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных