wd wp Пошук:

Гаўр

Гаўр (фр.: Le Havre) — горад і камуна на поўначы Францыі, у рэгіёне Нармандыя, супрэфектура ў дэпартаменце Прыморская Сена. Гаўрскі порт — адзін з найбуйнейшых у Францыі. Насельніцтва 188605 чалавек (2009).

Геаграфія

Гаўр размешчаны на правым беразе Сены, непадалёк ад яе эстуарыя. Рака аддзяляе гэты горад ад дэпартамента Кальвадос і суседняга горада Анфлёр. На поўнач і на захад ад Гаўра знаходзіцца ўзбярэжжа праліва Па-дэ-Кале.

Гісторыя

Гаўр — адзін з маладых гарадоў Францыі. Пры заснаванні адміралам Гіёмам Гуф’е ў 1517 годзе ён быў названы Францыскопалем (фр.: Franciscopolis) у гонар караля Францыска I. Пасля быў перайменаваны ў Гаўр-дэ-Грас («прасвядная гавань»). У 1562 годзе гугеноты перадалі горад англічанінам, але ўжо праз 2 гады ён вярнуўся да Францыі.

Да 1572 года горад стаў значным гандлёвым цэнтрам, адкуль накіроўваліся караблі да Ньюфаўндленда і Шпіцбергена для лоўлі траскі і кітоў. Да XVIII стагоддзя порт Гаўра стаў другім па велічыні ў Францыі пасля Нанта.

Падчас Другой сусветнай вайны горад быў амаль поўнасцю знішчаны. Пасля вайны па праекту Андрэ Перэ ён быў зноў забудаваны сучаснымі пабудовамі характэрнага белага колеру.

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. http://archives.lehavre.fr/delia-CMS/archives/site/article_id-24138/sstopic_id-/topic_id-759/topic_parent_id-757/urbanisme-1517-1820.html Праверана 7 ліпеня 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гаўр
Катэгорыя·Гарады Нармандыі
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Камуны дэпартамента Прыморская Сена