wd wp Пошук:

Радзім Гаўрылавіч Гарэцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гарэцкі. Радзім Гаўрылавіч Гарэ́цкі (нар. 7 снежня 1928, Менск) — беларускі геолаг, акадэмік АН Беларускай ССР (1977, член-карэспандэнт з 1972), доктар геолага-мінералагічных навук. Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978)[2]. Замежны член Расійскай акадэміі навук (1994)[3].

Біяграфія

Нарадзіўся 7 снежня 1928 года ў Менску, у сям’і Гаўрылы Гарэцкага, аднаго з заснавальнікаў і першых правадзейных членаў Беларускай акадэміі навук і Ларысы Гарэцкай (у дзявоцтве Парфяновіч). Пляменнік Максіма Гарэцкага, беларускага пісьменніка.

У 1930-я гады Гарэцкія патрапілі пад палітычныя рэпрэсіі. Радзім Гарэцкі быў у высылцы, жыў і вучыўся ў Коле, Туломе(руск.) бел., Мядзведжагорску, Рыбінску, Запарожжы, Салікамску, Чусавым(руск.) бел., Чкалаўску і інш.

Вучобу ў Маскоўскім нафтавым інстытуце Радзім Гарэцкі сумяшчаў з работай геолагам. Пасля яго заканчэння ў 1952 годзе прыняты ў Геалагічны інстытут Акадэміі навук СССР(руск.) бел., дзе працаваў да 1971 года[2], з 1977 года дырэктар гэтага інстытута, старшыня камісіі па тэктоніцы Беларусі і Прыбалтыкі[2].

З 1992 па 1997 год Радзім Гарэцкі быў віцэ-прэзідэнтам Акадэміі навук Беларусі.

Навуковая дзейнасць

Першыя навуковыя працы прысвяціў тэрыторыі Казахстана і Сярэдняй Азіі. З пачатку 1960-х асаблівую ўвагу надае вывучэнню маладых платформ. Па гэтай праблеме ён надрукаваў шэраг прац, сярод якіх вылучаецца манаграфія «Тэктоніка маладых платформ Еўразіі» (1972). Даследаванні дазволілі высветліць тэктанічныя заканамернасці размяшчэння многіх карысных выкапняў. У выніку даследаванняў Радзіма Гарэцкага і яго калег у 1965 годзе ў Прыараллі(руск.) бел. быў адкрыты новы газаносны раён.

Важнае месца ў даследаваннях Гарэцкага займае стварэнне тэктанічных карт. Ён актыўна ўдзельнічаў у складанні Міжнароднай тэктанічнай карты Еўропы, Тэктанічнай карты Еўразіі і манаграфій да іх. За ўдзел у стварэнні Тэктанічнай карты Еўразіі Радзім Гарэцкі разам з шэрагам вучоных удастоены ў 1969 годзе Дзяржаўнай прэміі СССР.

У 1971 годзе пачаўся этап у навуковай дзейнасці Радзіма Гарэцкага, звязаны з Беларуссю. У снежні ён вярнуўся ў Мінск і стварыў у Інстытуце геахіміі і геафізікі АН БССР аддзел агульнай і рэгіянальнай тэктонікі. У кола яго навуковых інтарэсаў уваходзілі праблемы тэктонікі старажытных платформ, рэгіянальнай геалогіі, карысных выкапняў Беларусі. У 1972 годзе Гарэцкі быў абраны членам-карэспандэнтам АН БССР. У 1976 годзе калектыў спецыялістаў пад яго кіраўніцтвам стварыў Тэктанічную карту Беларусі і сумежных тэрыторый маштабу 1:500 000 і манаграфію «Тэктоніка Беларусі». У 1977 годзе абраны правадзейным членам АН БССР і прызначаны дырэктарам Інстытута геахіміі і геафізікі АН БССР. Важнае месца ў дзейнасці Радзіма Гарэцкага мелі сумесныя працы з замежнымі геолагамі. Радзім Гарэцкі адкрыў Базайскае радовішча ў Заходнім Казахстане[2].

Узнагароды

Бібліяграфія

Аўтар 515 навуковых прац і больш за 300 навукова-папулярных выданняў, у тым ліку 46 манаграфій, 41 карты геалагічнага ўтрымання, 5 вынаходстваў[3].

Грамадская дзейнасць

З 1990 года Радзім Гаўрылавіч Гарэцкі член Рады, а з 1993 года прэзідэнт Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына». На Першым з’ездзе беларусаў свету (Мінск, 1993) выступіў з агульным дакладам «Нацыянальная ідэя і адбудова беларускай дзяржаўнасці».

Актыўна працаваў з беларускай дыяспарай, быў адным з арганізатараў з’ездаў беларусаў свету. Член рады Таварыства беларускай мовы, Беларускага фонду культуры і інш. У сваіх шматлікіх выступленнях, публікацыях у газетах і часопісах, многія з якіх сабраны ў асобнай кнізе «Шляхам адраджэння» (1997), Радзім Гарэцкі выступае за дэмакратыю і дзяржаўную незалежнасць Беларусі, адраджэнне беларускай мовы і культуры.

У 2000 годзе, сумесна з Генадзем Бураўкіным і Рыгорам Барадуліным, ініцыятар і арганізатар Усебеларускага з’езда за незалежнасць[5].

Публіцыстычная дзейнасць

У кнізе «Ахвярую сваім „Я“… (Максім і Гаўрыла Гарэцкія)» (1998) апісаў трагічны лёс сваіх блізкіх. У 2013 выйшла кніга публіцыстычных артыкулаў, лірычных замалёвак, мініяцюр і эсэ «Жыццёвы меланж»[6].

Зноскі

  1. 1 2 Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. 1 2 3 4 Гарецкий Радим Гаврилович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 138. — 737 с.
  3. 1 2 Акадэмік ГАРЭЦКІ Радзім Гаўрылавіч (руск.)
  4. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100
  5. Панкавец, З.. Разбіраемся ў праўладных партыях: ёсць жывыя, а ёсць зусім мёртвыя (нявызн.). Наша Ніва. Праверана 19-11-2019.
  6. Радзім Гарэцкі апавядае

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Вучоныя паводле алфавіта
Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
Нарадзіліся ў Мінску
Геолагі Беларусі
Члены Таварыства беларускай мовы
Нарадзіліся ў 1928 годзе
Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
Геолагі СССР
Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Нарадзіліся 7 снежня
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Узнагароджаныя медалём да стагоддзя БНР
Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Асобы
Віцэ-прэзідэнты НАНБ
Дактары геолага-мінералагічных навук
Выпускнікі Расійскага дзяржаўнага ўніверсітэта нафты і газу імя І. М. Губкіна
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных