wd wp Пошук:

Рада пяцёх

Ра́да пяцё́х — другі ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі ў траўні 1918 года[1]. Сфармаваны пасля выхаду з 1-га складу Народнага сакратарыята Беларусі ў пачатку траўня 1918 года беларускіх сацыялістаў-рэвалюцыянераў Палуты Бадуновай, Тамаша Грыба, Лявона Зайца і сацыял-дэмакрата Аркадзя Смоліча. У склад Рады пяцёх уваходзілі прадстаўнікі Беларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў Язэп Варонка (старшыня), Яфім Бялевіч, Кастусь Езавітаў, Васіль Захарка, Пётра Крачэўскі. Правыя ў Радзе БНР з мэтай адхіліць Раду пяцёх стварылі Народны сакратарыят пад кіраўніцтвам Рамана Скірмунта. У выніку кампрамісу, дасягнутага паміж левымі і правымі ў чэрвені 1918 года быў сфарміраваны 4-ы склад Народнага сакратарыяту[1].

Зноскі

  1. 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8. С. 204

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Беларуская Народная Рэспубліка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Зніклі ў 1918 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·З’явіліся ў 1918 годзе