wd wp Пошук:

Рагімантас Адамайціс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Адамайціс.

Рагі́мантас Адама́йціс (літ.: Regimantas Adomaitis; 31 студзеня 1937, г. Шаўляй, Літва — 20 чэрвеня 2022) — савецкі і літоўскі акцёр

. Народны артыст СССР (1985).

Біяграфія

Нарадзіўся 31 студзеня 1937 года (па іншых крыніцах — 31 сакавіка[3]) у Шаўляі.

У 1954 годзе паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Віленскага ўніверсітэта і ў 1959 годзе скончыў навучанне, але ўжо з 1958 года пачаў вучыцца на акцёрскім аддзяленні Кансерваторыі Літвы. У 1962 годзе атрымаў дыплом акцёра.

У 19621963 гадах працаваў у Капсукскім драматычным тэатры (цяпер Марыямпале), у 19631967 гадах у Каўнаскага драматычнага тэатра. З 1967 года — акцёр Літоўскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра драмы ў Вільнюсе.

У 1988 годзе ўваходзіў у Ініцыятыўную групу Літоўскага руху за перабудову (Саюдзіс). Народны дэпутат СССР (1989—1991).

Памёр 20 чэрвеня 2022 года[4].

Творчасць

Мастацтва Адамайціс вызначаецца псіхалагічнай глыбінёй, тонкай іроніяй. За ролі Міндаўгаса, Мажвідаса («Міндаўгас», «Мажвідас» Ю. Марцінкявічуса), Йуна («Йун Габрыэль Боркман» Г. Ібсена) у тэатры атрымаў Дзяржаўную прэмію Літвы ў 1982 годзе. У кіно выявіліся яго моцны тэмперамент, здольнасць ствараць складаныя і супярэчлівыя характары: «Ніхто не хацеў паміраць», «Кароль Лір», «Гэта салодкае слова — свабода», «Кентаўры», «Аварыя», «Багач, бядняк» (два апошнія фільмы — тэлевізійныя).

Зноскі

  1. Regimantas Adomajtis // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1043330364 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  3. Рагімантас Адамайціс (Regimantas Adomaitis) — Біяграфіі, мемуары, гісторыі Архівавана 17 лістапада 2010.
  4. Памёр літоўскі актор Рэгімантас Адамайціс. Ён быў беларускім партызанам у фільме, які не спадабаўся савецкаму кіраўніцтву

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (33):
Катэгорыя·Памерлі ў 2022 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Акцёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі 20 чэрвеня
Катэгорыя·Постаці Каўнаскага дзяржаўнага акадэмічнага драматычнага тэатра
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Літоўскай ССР
Катэгорыя·Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» 3 ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шаўляі
Катэгорыя·Акцёры СССР
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Літоўскай ССР
Катэгорыя·Акцёры Літвы
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага драматычнага тэатра Літвы
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Незалежнасці Літвы
Катэгорыя·Лаўрэаты Нацыянальнай прэміі ГДР
Катэгорыя·Народныя артысты СССР
Катэгорыя·Камандоры ордэна Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Артыкулы пра кінематаграфістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Літоўскай акадэміі музыкі і тэатра
Катэгорыя·Гранд-афіцэры ордэна «За заслугі перад Літвой»
Катэгорыя·Акцёры XXI стагоддзя
Катэгорыя·Народныя артысты Літоўскай ССР
Катэгорыя·Народныя дэпутаты СССР ад творчых саюзаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 студзеня
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных