wd wp Пошук:

Рагнедзінскі раён

Рагнедзінскі раён (руск.: Рогнединский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак гарадскога тыпу Рагнедзіна.

Геаграфія

Плошча раёна — 1060 км².

Гісторыя

Рагнедзінскі раён быў утвораны ў 1929 годзе з часткі сумежных тэрыторый Бежыцкага павета Бранскай губерні і Рослаўскага павета Смаленскай губерні. Ад пачатку раён уваходзіў у склад Рослаўльскай акругі Заходняй вобласці.

У 1937 годзе была ўтворана Арлоўская вобласць, у якую разам з іншымі раёнамі цяперашняй Бранскай вобласці ўвайшоў і Рагнедзінскі раён.

5 ліпеня 1944 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР была ўтворана Бранская вобласць, у склад якой, нароўні з іншымі, быў уключаны і Рагнедзінскі раён. З 1963 па 1972 год раён быў часова скасаваны, а яго тэрыторыя ўваходзіла ў Дубраўскі раён.

Дэмаграфія

Насельніцтва раёна складае 8,3 тыс. чалавек, у тым ліку ў гарадскіх умовах жывуць каля 3,2 тыс. Усяго налічваецца 107 населеных пунктаў.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Пасля муніцыпальнай рэформы (2005) у раёне маецца 1 гарадское і 5 сельскіх паселішчаў:

Гарадское паселішча:

Сельскія паселішчы:

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Раёны Бранскай вобласці
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96