wd wp Пошук:

Гуйка

Гу́йка[1] — рака ў Беларусі, у Мінскім і Маладзечанскім раёнах Мінскай вобласці, у басейне Нёмана.

Даўжыня ракі 19 км, у тым ліку 3 км на тэрыторыі Маладзечанскага раёна[2]. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,33 м/км. Плошча вадазбору 98 км².

Пачынаецца каля вёскі Шчадроўшчына Мінскага раёна[2], за 2 км у напрамку на ўсход да вёскі Новы Двор[1]. Ад сутокаў Гуйкі з Вязынкай каля гарадскога пасёлка Радашковічы ўтвараецца рака Рыбчанка. Вадазбор на паўночна-заходніх схілах Мінскага ўзвышша, лясістасць 35 %, пад ворывам 45 % тэрыторыі. На працягу 4,8 км каналізаваная: ад вёскі Рагава на паўночны захад (2,6 км) і на паўднёвы ўсход (2,2 км).

Апроч як Гуйкай раку ў мінулым называлі Чорнай[3].

Каля ракі населеныя пункты Пухлякі, Новы Двор (Шаршунскі сельсавет), Збаравічы, Рагава.

Паходжанне назвы

Паводле Казіміра Бугі, назва ракі балцкая, дэмінутыў ад зыходнай назвы Guja, якая звязаная з латышскім гідронімам Gauja.[4] У сваю чаргу, апошні гідронім лінгвіст Аляксандрас Ванагас, следам за мовазнаўцамі Бронюсам Савукінасам і Янісам Эндзелінсам, тлумачыў як «хуткая, шпаркая».[5]

Зноскі

  1. 1 2 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  2. 1 2 Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) (руск.)
  3. Материалы по истории и географии Дисненского и Вилейского уездов Виленской губернии — С. 252.
  4. K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1958. — P. 528.
  5. A. Vanagas. Lietuvių hidroniimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. — P. 108—109.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Басейн Іліі
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Мінскага раёна
Катэгорыя·Рэкі Маладзечанскага раёна