wd wp Пошук:

Рагаўскі сельсавет

Рагаўскі́ сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Рагава.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Навадворскі сельсавет у складзе Заслаўскага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — фальварак Новы Двор. 13 чэрвеня 1929 года перайменаваны ў Рагаўскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Рагава. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Заслаўскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Заслаўскім раёне Мінскай вобласці. З 8 жніўня 1959 года сельсавет у складзе Мінскага раёна. 20 студзеня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Шаршунскага сельсавета, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Новы Двор[1]. У 1968 годзе цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Рагава. 28 мая 2013 года ў склад Лашанскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Агаркі, Гуя, Кальзберг і Лісіцы), у склад Пятрышкаўскага сельсавета — 2 населеныя пункты (Ермакі і Кісялі), цэнтр сельсавета перанесены ў пасёлак Шаршуны, сельсавет перайменаваны ў Шаршунскі[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2299 чалавек[3], з іх 94,5 % — беларусы, 3,7 % — рускія, 0,7 % — украінцы[4].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.
  2. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 19 верасня 2020.
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Заслаўскага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Мінскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе