wd wp Пошук:

Рабер Жорж Нівель

Рабе́р Жорж Ніве́ль (фр.: Robert Georges Nivelle; 15 кастрычніка 1856, Цюль, Францыя22 сакавіка 1924, Парыж) — французскі дывізіённы генерал (23 снежня 1915), галоўнакамандуючы французскай арміяй падчас Першай сусветнай вайны, прыхільнік агрэсіўнай наступальнай тактыкі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Цюле ў сям’і француза і англічанкі.

У 1878 годзе скончыў Політэхнічную школу, атрымаў званне падлейтэнанта артылерыі, пасля чаго служыў у Індакітаі, Алжыры і Кітаі.

У снежні 1913 года атрымаў званне палкоўніка.

Удзельнічаў у адбіцці эльзаскага наступлення нямецкіх войскаў (1914), першай бітве на Марне і ў першай бітве на Эне, у кастрычніку 1914 года атрымаў званне брыгаднага генерала.

Падчас Вердэнскай бітвы 1916 года Нівель быў галоўным памочнікам Петэна і праявіў свой палкаводчы талент, камандуючы французскімі войскамі падчас узяцця форта Дуамон (фр.: Douaumont). Неўзабаве Нівель стаў камандуючым Вердэнскага сектара.

13 снежня 1916 года французскі прэм’ер-міністр Арыстыд Брыян прызначыў Нівеля галоўнакамандуючым французскай арміяй; Нівель распрацаваў план разгрому германскіх войскаў, галоўнай часткай якога было наступленне французскай арміі ў раёне выступу Арас — Суасон — Рэймс. Ён сцвярджаў, што масіраваны ўдар па нямецкай лініі прывядзе да перамогі Францыі на працягу 48 гадзін. Нівель распавядаў аб сваім плане любому, хто цікавіўся ім, у тым ліку журналістам, у выніку чаго аб плане даведалася нямецкае камандаванне і элемент нечаканасці быў страчаны.

У красавіку 1917 года французская армія пачала наступ у раёне Эна, якое пасля атрымала назву наступленне Нівеля. Паколькі немцы паспелі своечасова ўмацаваць свае абарончыя пазіцыі, Нівелю не ўдалося дабіцца поспеху, і наступленне даволі хутка завяршылася без адчувальнага поспеху. Страты французскай арміі былі вельмі вялікія (187 тысяч чалавек), у ёй пачаліся мецяжы.

9 мая 1917 года Нівеля на пасадзе галоўнакамандуючага змяніў Петэн. У снежні 1917 года Нівель быў прызначаны на службу ў Паўночнай Афрыцы, дзе служыў да выхаду ў адстаўку ў 1921 годзе.

Лічыцца, што Нівелю належыць легендарная фраза Но пасаран, якую ён прамовіў падчас Вердэнскай бітвы ў 1916 годзе.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Robert Georges Nivelle // Léonore database — ministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1038074231 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1038074231 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1038074231 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Памерлі ў 1924 годзе
Кавалеры бельгійскага Ваеннага крыжа
Вікіпедыя:Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Нарадзіліся 15 кастрычніка
Нарадзіліся ў 1856 годзе
Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Памерлі 22 сакавіка
Пахаваныя ў парыжскім Доме інвалідаў
Памерлі ў Парыжы
Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Памерлі 23 сакавіка
Выпускнікі Політэхнічнай школы
Асобы
Нарадзіліся ў дэпартаменце Карэз
Нарадзіліся 18 кастрычніка
Узнагароджаныя французскім Ваенным крыжом 1914—1918