wd wp Пошук:

Раальд Зіннуравіч Сагдзееў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сагдзееў. Раальд Зіннуравіч Сагдзе́еў[4] (татар.: Роальд Зиннур улы Сәгъдиев/Roald Zinnur uğlı Səğdiev; нар. 26 снежня 1932) — вучоны-фізік, доктар фізіка-матэматычных навук (1963), прафесар (1965), акадэмік Расійскай акадэміі навук (акадэмік Акадэміі навук СССР з 1968 года, член-карэспандэнт з 1964 года), акадэмік Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1990), замежны член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1987), Герой Сацыялістычнай Працы (1986). Брат Р. Сагдзеева.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Маскве, у татарскай сям’і. Скончыў сярэднюю школу ў Казані. Паступіў на фізічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1955 годзе. З 1956 года працаваў у Інстытуце атамнай энергіі імя І. В. Курчатава. У 1961—1970 гадах Р. З. Сагдзееў у Новасібірску, кіраваў лабараторыяй Інстытута ядзернай фізікі Сібірскага аддзялення Акадэміі навук СССР. У 1962—1965 гадах займаў пасаду дэкана фізічнага факультэта Новасібірскага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1970 года жыў у Маскве і да 1973 года працаваў у Інстытуце высокіх тэмператур Акадэміі навук СССР, а з 1973 года займаў пасаду дырэктара Інстытута касмічных даследаванняў. У 1986—1988 гадах дырэктар-арганізатар Навукова-даследчага інстытута сістэмных даследаванняў АН СССР, у 1988—1990 — кіраўнік навукова-метадычнага цэнтра аналітычных даследаванняў Інстытута касмічных даследаванняў.

З 1990 года жыве ў ЗША. Прафесар Універсітэта штата Мэрыленд, дырэктар Цэнтра «Усход—Захад».

Навуковая і грамадская дзейнасць

Р. З. Сагдзееву належаць навуковыя працы па фізіцы плазмы (ударныя хвалі, працэсы пераносу, няўстойлівасці), праблеме кіраванага тэрмаядзернага сінтэзу, магнітнай гідрадынаміцы, касмічнай фізіцы, праблемах глабальнай бяспекі. Кіраваў шэрагам даследчых праграм на касмічных апаратах серый «Космас», «Прагноз», «Інтэркосмас», «Метэор», «Астрон», «Марс», «Венера», арбітальных комплексах «Саюз» і «Салют». Навуковы кіраўнік міжнароднага праекта «Вега», кіраўнік праектаў «Лоцман» і «Фобас».

Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1987—1988) і народны дэпутат СССР (1989—1991)[5]. Член Таварыства Макса Планка, замежны член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША, Шведскай каралеўскай акадэміі навук, Венгерскай акадэміі нвук. Адзін з лідараў міжнароднага руху вучоных за мір. Член Назіральнага савета Міжнароднага Люксембургскага форума па прадухіленні ядзернай катастрофы.

Зноскі

  1. 1 2 Сагдеев Роальд Зиннурович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Roald Sagdeev // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Матэматычная генеалогія — 1997.
  4. БелЭн, 2002
  5. Сагдеев Роальд Зиннурович на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (36):
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Імігравалі ў ЗША з СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Народныя дэпутаты СССР ад навуковых таварыстваў
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1932 годзе
Катэгорыя·Члены Папскай акадэміі навук
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Палярная Зорка»
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Члены Венгерскай акадэміі навук
Катэгорыя·Выпускнікі фізічнага факультэта МДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Фізікі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Фізікі СССР
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Кавалеры ордэнаў Азербайджана
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Лаўрэаты Ленінскай прэміі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 снежня
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі (ВНР)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Дэканы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак