wd wp Пошук:

Пірыдзін

Пірыдзі́н — гетэраараматычнае злучэнне.

Пірыдзін і яго вытворныя — аснова пашыраных у прыродзе пірыдзінавых алкалоідаў (напрыклад, анабазіну, нікаціну) і многіх біялагічна важных злучэнняў (напрыклад, пірыдаксіну).

Уласцівасці

Бясколерная вадкасць з непрыемным пахам, tкіп 115,4 °C, шчыльнасць 981,9 кг/м³. Змешваецца з вадой і большасцю арганічных растваральнікаў. Слабая аснова. З неарганічнымі кіслотамі ўтварае ўстойлівыя солі, з галагенідамі металаў, аксідамі серы (SO2, SO3), бромам, вадой — комплексныя злучэнні.

Атрымліваюць пераважна з каменнавугальнай смалы, у якой доля пірыдзіну каля 0,08 %.

Выкарыстоўваюць у сінтэзе лекавых сродкаў, фарбавальнікаў, інсектыцыдаў, як растваральнік, у тым ліку для многіх неарганічных солей.

Таксічны. ГДК пары пірыдзіну ў паветры ~ 5 мг/м³. Пиридин таксічны, дзейнічае на нервовую сістэму, скуру. Па некаторых дадзеных, пиридин выклікае імпатэнцыю і бясплоддзе ў мужчын.

Адзін чалавек памёр пасля выпадковага прыёму паўшклянкі пиридина[Pyridine" (PDF). IARC Monographs 77. Washington DC: OSHA. 1985 1].

Літаратура

  1. https://monographs.iarc.fr/wp-content/uploads/2018/06/mono77-21.pdf
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Пірыдзіны
Катэгорыя·Растваральнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара