Нікацін (фр.: nicotine)[3] — алкалоід, наркотык, які ўтрымоўваецца ў раслінах сямейства паслёнавых (Solanaceae), пераважна ў тытуне і, складаючы пры гэтым 0,6-3,0 % ад сухой вагі[4], у меньшай колькасці, у таматах, бульбе, баклажанах, зялёных балгарскіх перцах. Нікацінавыя алкалоіды прысутнічаюць таксама ў лісці кокі. Нікацін выкарыстоўваецца раслінамі ў якасці барацьбы супраць траваедных, а таксама дзеля ўздзеяння на насякомых, таму нікацін шырока выкарыстоўваўся ў якасці інсектыцыду ў мінулым[5], а ў цяперашні час аналагі нікаціну, як імідаклапрыд, па-ранейшаму шырока выкарыстоўваецца.
У невялікіх канцэнтрацыях гэта рэчыва дзейнічае як стымулятар для сысуноў і з’яўляецца асноўным фактарам, які фарміруе залежнасць да тытунекурэння.[6] Паводле даных Амерыканскай асацыяцыі кардыёлагаў, нікацінавая залежнасць гістарычна была адной з самых складаных залежнасцей, ад якой цяжка адмовіцца, у той час як фармакалагічныя і паводніцкія характарыстыкі, якія вызначаюць прыхільнасць да тытуню аналагічныя тым, якія вызначаюць залежнасць ад наркотыкаў, як гераін і какаін[7]. Колькасць нікаціну ў цыгарэтах паступова павялічваецца з кожным годам, а ў адным даследаванні было ўстаноўлена, што сярэдняе павелічэнне саставу 1,6 % на год у перыяд з 1998 па 2005 гады. Гэта было выяўлена для ўсіх асноўных катэгорый рынку цыгарэт[8].