wd wp Пошук:

Пётр Сідаравіч Дурчын

Пётр Сідаравіч Дурчын (25 кастрычніка 1918, Мазыр, Гомельская вобласць19 ліпеня 1997) — беларускі мастак.

Біяграфія

Нарадзіўся 25 кастрычніка 1918 года ў горадзе Мазыр Гомельскай вобласці. Займаўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме (1934—1937). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Маскоўскае мастацкае вучылішча памяці 1905 г. (1949). Вучыўся пад кіраўніцтвам Ф. Фогта, Я. Мініна, В. Бакшэева, П. Пятровічава, М. Крымава.

Удзельнік мастацкіх выстаў з 1949 года. Працаваў у станковай графіцы. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (1989). Узнагароджаны сярэбраным медалём ім. М. Грэкава (1990). Член Беларускага саюза мастакоў з 1956 года. Член Саюза мастакоў СССР[1].

Памёр 19 ліпеня 1997 года.

Творчасць

Работы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, фондах Беларускага саюза мастакоў, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, музеі «Брэсцкая крэпасць-герой» і іншых музеях Беларусі.

Асноўныя працы: «Пеця Клыпа» (1965), «Партрэт К. Маркса» (1978), «Брэсцкая крэпасць» (1980—1989), «Цытадэль над Бугам» (1980-1989), «Кавалеўская С. В.» (1989), «Салтыкоў-Шчадрын М. Е.» (1989), «Талстой Л. Н.» (1990), «Мамін-Сібірак Д. Н.» (1991),

Зноскі

  1. Дурчин П. С. 1918
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Памерлі 19 ліпеня
Катэгорыя·Вучні Фёдара Фогта
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 кастрычніка
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў 1997 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мазыры
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскага дзяржаўнага акадэмічнага мастацкага вучылішча памяці 1905 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1918 годзе