wd wp Пошук:

Яфім Сямёнавіч Мінін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мінін. Яфі́м Сямёнавіч Мі́нін (8 кастрычніка 1894 або 21 кастрычніка 1897, Віцебск — 29 снежня 1937[1], Віцебск, НКУС) — беларускі мастак.

Біяграфія

Вучыўся ў Політэхнічным інстытуце ў Петраградзе (1916—1918), потым у Школе жывапісу і малюнка Іегуды Пэна ў Віцебску. Выкладаў у Віцебскім мастацкім вучылішчы (1920—1937).

Займаўся гравюрай, жывапісам, ілюстраваў кнігі.

У 1933 годзе ў часопісе «Мастацтва і рэвалюцыя» і іншых выданнях з’явіўся артыкул «Аб рэцыдывах нацыянал-дэмакратызму ў творчасці мастака Мініна[2]» аўтарства Віталя Зэйдэль-Вольскага. У тэксце даводзілася, што Мінін займаецца класавым шкодніцтвам.

Віталь Зэйдэль-Вольскі пісаў: “Экслібрыс, зроблены для Шлюбскага, характэрны сваім голым этнографізмам. У цэнтры яго знаходзіцца курган. З левага боку кургана сядзіць стары селянін і грае на цымбалах. На кургане сядзіць таксама стары і грае ў дуду. Побач з ім яшчэ адзін стары ў саламяным капялюшы стаіць і грае на трубе. Нацдэм Шлюбскі з задавальненнем знаходзіў у гэтых экслібрысах работы Мініна яскравыя адбіткі беларускага «нацыянальнага адраджэння»”.

Арыштаваны 1.11.1937 г. у Віцебску па адрасе: вул. 1-я Ветэрынарная, д. 34. Асуджаны 19.11.1937 асобай нарадай пры НКВД СССР як «член ПАВ» да ВМП. Расстраляны ў Віцебску. Рэабілітаваны ваенным трыбуналам БВА 19.5.1958. Групавая справа М. і іншых № 4105-П захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобласці.

Творы

Экслібрыс М. Каспяровіча (1925)
Экслібрыс Аляксандра Шлюбскага (1926)
Я. Мінін «Ільінская царква ў Віцебску», 1927

Творы захоўваюцца ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі ў Мінску, ДМВМ у Маскве. Экслібрысы Мініна экспанаваліся на выстаўцы Міжнароднага таварыства кніжнага знака (1928, Лос-Анджэлес).

Літаратура

Зноскі

  1. Спісы ахвяр Крыніца: Беларускі «Мемарыял»
  2. https://files.knihi.com/Knihi/Pieryjodyka/Viciebski_proletary.zip/1933-021.pdf

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Памерлі ў Віцебску
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 29 снежня
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вучні Юдаля Пэна
Катэгорыя·Экслібрысісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1894 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1897 годзе
Катэгорыя·Графікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 кастрычніка