wd wp Пошук:

Пётр Сенька Гедыгольдавіч

Пётр Сенька Гедыгольдавіч (згадваецца з 1429 — красавік 1451) — літоўскі баярын, сын Юрыя Гедыгольда. Намеснік смаленскі (1450—1451), кашталян віленскі (1451).

Валодаў маёнткамі Вішнева, Волма, Дзераўная, Камень, Налібакі, Радашковічы ў Менскім павеце, Мір і Свержань у Новагародскім павеце[1].

Фундатар касцёлаў у Вішневе і Радашковічах. Яго пячатка з гербам «Ляліва» прывешана да акту Гарадзенскай уніі.

У 1430 годзе разам з Шадзіборам Валімонтавічам ездзіў у пасольства ў Рым па справе планаў каранацыі Вітаўта.

Быў жанаты з Мілохнай.

Зноскі

  1. ЭнцВКЛ, 2005

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Баяры літоўскія
Катэгорыя·Ваяводы смаленскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Кашталяны віленскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1451 годзе