wd wp Пошук:

Юрый Гедыгольд

Юрый Гедыгольд, Гедыголд, Гедыгоўт, Дэдыголд (згадваецца ад 1401 – памёр каля 1435) — літоўскі баярын, маршалак надворны Вітаўта (1401), ваявода кіеўскі да 1411, староста падольскі ад 1415, ваявода віленскі ад 1425 ці раней да 1432.

Сын Кайлікіна (Гайлігіна), брат Войцеха Манівіда. Быў жанаты з Анастасіяй, меў сына Пятра Сеньку.

Падчас феадальнай вайны першапачаткова падтрымліваў Свідрыгайлу. Пры замаху на жыццё апошняга ў Ашмянах ў 1432 быў у ліку малога атраду, разам з якім Свідрыгайла збег да Полацка. У бітве пад Ашмянамі 8 снежня 1432 патрапіў у палон да Жыгімонта Кейстутавіча. Тады ж быў пазбаўлены ваяводскай пасады. Пазней прызнаў уладу Жыгімонта і сведчыў на ягоных дакументах ў якасці пана на Вішнёве да 1435[1]; недзе ў тым часе, імаверна, памер.

Зноскі

  1. Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej, nr 139.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Ваяводы віленскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1435 годзе
Катэгорыя·Баяры літоўскія
Катэгорыя·Прыхільнікі Свідрыгайлы Альгердавіча
Катэгорыя·Маршалкі гаспадарскія
Катэгорыя·Ваяводы смаленскія
Катэгорыя·Старосты падольскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XIV стагоддзі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Кафедральным саборы (Вільнюс)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Ваяводы кіеўскія (Вялікае Княства Літоўскае)