wd wp Пошук:

Пётр Пятровіч Прахарэнка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Прахарэнка. Пётр Пятровіч Прахарэ́нка[2] (19 верасня 1939 — 10 чэрвеня 2008[3]) — вучоны ў галіне фізікі неразбуральнага кантролю і тэхнічнай дыягностыкі, доктар тэхнічных навук (1988), прафесар (1989), акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000, член-карэспандэнт з 1996).

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Мяжэнец[3](Бялыніцкі раён Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1957 годзе скончыў сярэднюю школу ў Магілёве, у 1961 годзе — механічны факультэт Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту ў Гомелі[4]. Працоўную дзейнасць пачаў на Яраслаўскім лакаматыўным заводзе, дзе займаў пасаду начальніка цэха[4]. У 1965—1974 гадах П. П. Прахарэнка ў Фізіка-тэхнічным інстытуце Акадэміі навук БССР. Вучыўся ў аспірантуры пад кіраўніцтвам акадэміка Я. Р. Канавалава, займаў пасады малодшага і старшага навуковага супрацоўніка. У 1974—1977 гадах вучоны сакратар Аддзялення фізіка-тэхнічных навук Акадэміі навук БССР, у 1977—1983 гадах — інструктар Аддзела навукі і навучальных устаноў ЦК КПБ. З 1984 года П. П. Прахарэнка ў Інстытуце прыкладной фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, дзе ў 1984—1993 гадах займаў пасаду загадчыка лабараторыі капілярных з’яў, у 1993—2005 гадах — дырэктар інстытута, з 2005 года — галоўны навуковы супрацоўнік.

Памёр П. П. Прахарэнка 9 чэрвеня 2008 года.

Навуковая і грамадская дзейнасць

Праводзіў даследаванні ў галіне фізікі неразбуральнага кантролю і тэхнічнай дыягностыкі. Заклаў тэарэтычныя асновы капілярнай дэфектаскапіі, якія дазволілі на навуковай аснове кіраваць адчувальнасцю і прадукцыйнасцю кантролю з дапамогай фізічных палёў (ультрагукавое, магнітнае) і тэхналагічных асяроддзяў (магнітныя вадкасці). Разам з вучнямі заклаў тэарэтычныя асновы капілярнай дэфектаскапіі і быў распрацаваны новы стандарт Беларусі па ёй.

Аўтар больш за 350 навуковых прац, у тым ліку 9 манаграфій, 70 вынаходстваў[3]. Сярод апублікаваных прац:

П. П. Прахарэнка таксама быў членам бюро Аддзялення фізіка-тэхнічных навук НАН Беларусі, віцэ-прэзідэнтам Беларускай асацыяцыі неразбуральнага кантролю і тэхнічнай дыягностыкі, навуковага савета НАН Беларусі па праблемах машынабудавання, дырэктарата Сусветнай федэрацыі Цэнтраў неразбуральнага кантролю[4]. Уваходзіў у склад рэдакцыйных калегій выданняў «Beсці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя фізіка-технічных навук», «Материалы, технологии, инструмент» (Гомель, Беларусь), «Техническая диагностика и неразрушающие методы контроля» (Кіеў, Украіна)[4].

Узнагароды

У 2004 годзе ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны[5].

Зноскі

  1. https://nasb.gov.by/bel/members/pamyati-uchenogo/prokhorenko.php
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін.
  3. 1 2 3 Памяці вучонага: ПРАХАРЭНКА Пётр Пятровіч // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
  4. 1 2 3 4 Имя в белорусской науке. Пётр Петрович Прохоренко(руск.)  / Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа НАН Беларусі
  5. Академик Петр Прохоренко / сост. В. Е. Козляков, Г. Е. Коновалов, М. П. Прохоренко; под ред. М. С. Высоцкого. — Мн.: издательство «Четыре четверти», 2012.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Памерлі 10 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў 2008 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бялыніцкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 верасня
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Супрацоўнікі Фізіка-тэхнічнага інстытута НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Фізікі Беларусі
Катэгорыя·Фізікі СССР
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1939 годзе
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў