wd wp Пошук:

Пячатка Ефрасінні Полацкай з Полацка

Выява Ісуса Хрыста на пячаці
Надпіс на другім баку пячаці

Пячатка Ефрасінні Полацкай — віслая актавая пячатка XII ст. з выявай Хрыста, выяўленая ў 2015 годзе падчас раскопак каля сцен Спаскай царквы ў Полацкім Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры.

Раскопкі праводзіла спецыяльная экспедыцыя ПДУ з удзелам расійскіх навукоўцаў. Мэтай раскопак было вывучэнне стану падмурка помніка архітэктуры XII ст. і разгадка першапачатковай задумы дойліда Іаана, які ўзвёў Спаса-Праабражэнскую царкву[1].

Пасля выяўлення гэтай знаходкі прыналежнасць пячаткі Ефрасінні Полацкай з Ноўгарада была пастаўлена пад сумненне.

Даследаванне

Даследаванне знаходкі і атрыбуцыя яе Ефрасінні Полацкай зроблена ў Мінску эпіграфістам, кандыдатам гістарычных навук І. Л. Калечыц.[2].

Апісанне

Меркавана, артэфакт зроблены са свінцу. На адным баку пячаткі намаляваны Ісус Хрыстос, а на іншым — надпіс «Господи, помози рабе своей Офросинии»[3], які, на думку І. Калечыц, сведчыць пра прыналежнасць яна Ефрасінні Полацкай[1]. Падобнае напісанне імя Ефрасінні выкарыстана ў надпісах на бакавых тарцах Крыжа Ефрасінні Полацкай[3].

Пячатка 1998 года

У 1998 годзе на тэрыторыі манастыра была знойдзена пячатка, на якой захавалася толькі частка надпісу «Господи, помози рабе своей», з-за чаго немагчыма было высветліць, каму яна належыла. Вядома было, што пячатка належала жанчыне, меркавалася, што сястры Ефрасінні Полацкай Еўдакіі, ігуменні Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра. Знаходка 2015 года дала магчымасць параўнаць абедзве пячаткі і зрабіць выснову, што пячатка 1998 года, верагодна, таксама належала Ефрасінні.

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Историк: «Несмотря на 800 лет в земле, печать Евфросинии Полоцкой в идеальном состоянии» Архівавана 6 ліпеня 2015.
  2. Археологическое исследование Лавришевского монастыря // bspu.by, 15.09.2015. — Дата доступу: 26.10.2015. (руск.)
  3. 1 2 В Полоцке нашли печать Евфросинии Полоцкой(недаступная спасылка)
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Беларуская сфрагістыка
Катэгорыя·Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр
Катэгорыя·З’явіліся ў XII стагоддзі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Гісторыя Полацка
Катэгорыя·Ефрасіння Полацкая
Катэгорыя·Археалагічныя артэфакты Беларусі
Катэгорыя·Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі