wd wp Пошук:

Пячатка Ефрасінні Полацкай з Ноўгарада

Пячатка Ефрасінні Полацкай

Пячатка Ефрасінні Полацкай — віслая пячатка з верагоднай выявай Святой Ефрасінні, выяўленая на Рурыкавым гарадзішчы ў Ноўгарадзе. Знаходка падцвяржае вялікую ролю ролю князёўны-ігуменні ў палітычным жыцці Полацкага княства.

У час раскопак у 2015 годзе каля Спаскай царквы ў Полацку была знойдзена яшчэ адна віслая пячатка Ефрасінні Полацкай. Пасля выяўлення гэтай знаходкі прыналежнасць полацкай святой пячаткі з Ноўгарада была пастаўлена пад сумненне.

Апісанне

Выява Святой Ефрасінні на пячатцы

Галоўнай прыкметай для вызначэння прыналежнасці пячаткі паслужыў надпіс, які размяшчаецца вакол выявы Св. Ефрасінні: «Г[оспод]и, помози рабе своеи Ефросини нарецаемои». На іншым баку змешчана кампазіцыя Праабражэння, якая налічвае пяць фігур, цэнтральнае месца ў кампазіцыі займае Хрыстос, па баках — прарокі Ілья і Маісей, ля ног — апосталы Якаў, Ян, Пётр. Пячатка адціснута на невялікім свінцовым кружку дыяметрам да 20 мм.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Ефрасіння Полацкая
Катэгорыя·З’явіліся ў XII стагоддзі
Катэгорыя·Беларуская сфрагістыка
Катэгорыя·Гісторыя Вялікага Ноўгарада
Катэгорыя·Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі
Катэгорыя·Гісторыя Полацка