wd wp Пошук:

Пятрас Аўштравічус

Пятрас Аўштравічус (літ.: Petras Auštrevičius); нар. 16 мая 1963, en: Juodšiliaiлітоўскі палітык. Сябар парламенцкіх дэлегацый Літвы на Рэвалюцыю годнасці у снежні-лютым 2014.

Таксама эканаміст, дыпламат, удзельнік прэзідэнцкіх выбараў, рыхтаваў Літву да ўступлення ў Еўрапейскі саюз у 2004, сябар Еўрапейскага парламента з 2014 па 2019.

Біяграфія

1981 г. скончыў сярэднюю школу ў Вільні, а ў 1986 годзе — эканамічны факультэт Віленскага ўніверсітэта. З 1986 па 1991 ён працаваў асістэнтам у Інстытуце эканомікі Акадэміі наdук Літвы, у 1988 скончыў доктарантуру.

З 1991 працаваў у Міністэрстве замежных спраў як вядучы спецыяліст, затым начальнік аддзела. Пасля заканчэння вучобы ў 1992 годзе, стажыраваўся ў Інстытуце Гувэра пры Стэнфардскага універсітэта, працаваў у Паўночным філіяле МЗС. У 1993 годзе ён быў прызначаны часовым павераным у справах Фінляндыі, затым з 1994 па 1997 працаваў паслом Літоўскай Рэспублікі ў краіне (самы малады амбасадар у гісторыі Літвы).

У 1998 годзе дарадца прэм’ер-міністр Гедыміна Вагнорюса па пытаннях замежных спраў. У тым жа годзе узначаліў урадавую камісію па еўрапейскіх справах. Ён займаў гэтую пасаду да 1999 года і зноў у 20002003  рр. З студзеня 2001 ў снежні 2002 года ён быў галоўным перамоўшчыкам па пытаннях сяброўства Літвы ў Еўрапейскім Саюзе.

У 2004 прыняў удзел у прэзідэнцкіх выбарах як незалежны кандыдат, атрымаўшы падтрымку некалькіх буйных правых і цэнтрысцкіх партый. Ён выбыў у першым туры, аднак атрымаў добры вынік 19,33%. У другім туры Аўштравічус падтрымаў Валдаса Адамкуса. У тым жа годзе стаў членам [[Сейма Літвы]] ад Саюз лібералаў і цэнтра .

Пасля канфлікту з будучым мэрам Вільні, Артурасам Зуокасам, восенню 2005 з групай дэпутатаў пакінуў фракцыю СЛЦ. У 2006 годзе ён ўзначаліў новую партыю, Ліберальны рух Літоўскай Рэспублікі. Ён кіраваў фарміраваннем да 2008 года, прайграўшы партыйныя выбары Элігіюсу Масюлісу. На парламенцкіх выбарах у тым жа годзе другі раз атрымаў мандат дэпутата. У 2012 годзе быў пераабраны, быў віцэ-спікерам.

На выбарах Еўрапейскага Парламента 2014 атрымаў мандат дэпутата, які прадстаўляў фракцыю лібералаў.

У 2019 пераабраны у Еурапарламент. У Еўрапарламенце паўнапраўны член Камітэта па замежных справах (АFЕТ) і Падкамітэта па бяспецы і абароне, намеснік члена Камітэта па транспарце і турызме (TRAN) і Падкамітэта па правах чалавека. Член дэлегацый Еўрапейскага парламента: Камітэт Парламенцкай асацыяцыі ЕС-Украіна, Дэлегацыя па сувязях з Афганістанам, Дэлегацыя ў Парламенцкай асамблеі EURONEST, Дэлегацыя па сувязях з Парламенцкай асамблеяй НАТА. Замяшчальны член дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю.

= Узнагароды =

Узнагароджаны памятным медалём у гонар 750-годдзя каранацыі караля Міндаўгаса (2003), крос-Камандор ордэна вялікага князя Гедыміна (2003), памятным медалём за ўступленне Літвы ў ЕС і НАТА (2004), крыжам I ступені ордэна Белай ружы (Фінляндыя), ордэнам гонару (Грузія, 2014)[1], французским Нацыянальным ордэнам заслугі» (Францыя) / Нацыянальным ордэнам заслугі, украінскім ордэнам «За заслугі» III ступені (2015)і Ордэнам святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра Вялікага]] II ступені[2].

= Асабістае жыццё =

Жанаты, мае двух сыноў.

= Заўвагі =

  1. Seimo Pirmininko pavaduotojas P. Auštrevičius apdovanotas Gruzijos garbės ordinu (літ.)
  2. P. AUŠTREVIČIUI ĮTEIKTAS VLADIMIRO DIDŽIOJO ANTROJO LAIPSNIO ORDINAS (літ.)

Спасылка

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Узнагароджаныя ордэнам Белай Ружы
Катэгорыя·Паслы Літвы
Катэгорыя·Члены Сейма Літвы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1963 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 мая
Катэгорыя·Кандыдаты ў прэзідэнты
Катэгорыя·Кавалеры ордэна гонару (Грузія)
Катэгорыя·Літоўскія дыпламаты
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна вялікага князя літоўскага Гядымінаса
Катэгорыя·Дэпутаты Еўрапарламента ад Літвы (2014-2019)