Путры́шкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Путрышкі.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Гродзенскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 2 снежня 1961 года ў склад сельсавета з Грандзіцкага сельсавета перададзены вёскі Малышчына і Кульбакі[1]. 11 лютага 1972 года ў склад Грандзіцкага сельсавета перададзены вёскі Астравок і Русота[2]. 22 снежня 1975 года ў склад Верцялішкаўскага сельсавета перададзены вёскі Казіміроўка і Тужаўляны[3]. 16 сакавіка 1987 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Грандзіцкага сельсавета (12 населеных пунктаў: Астравок 1, Астравок 2, Грандзічы, Дзевятоўка, Дуброва, Зарыца, Кукалі, Лапенкі, Падкрыжакі, Русота, Русота Каменная і Чашчаўляны), скасавана вёска Змяёва[4].
24 красавіка 2008 года ў склад горада Гродна перададзены вёскі Астравок 2, Аульс, Грандзічы, Дзевятоўка, Кульбакі, Лапенкі, Малышчына, Падкрыжакі, Панямунь і часткі вёсак Дуброва, Забалаць, Зарыца і Чашчаўляны[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2278 чалавек[6], з іх 47,9 % — беларусы, 40,3 % — палякі, 9,1 % — рускія[7].