wd wp Пошук:

Верцялішкаўскі сельсавет

Верцялі́шкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Верцялішкі.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Гродзенскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. У 1974 годзе на тэрыторыі сельсавета ўзнік пасёлак Берагавы[1]. 22 снежня 1975 года ў склад сельсавета з Путрышкаўскага сельсавета перададзены вёскі Казіміроўка і Тужаўляны[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 5649 чалавек[3], з іх 71,7 % — беларусы, 17,5 % — палякі, 8,0 % — рускія[4].

Зноскі

  1. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 9 студзеня 1974 г. № 9-VIII Аб найменаванні населеных пунктаў, якія ўзніклі на тэрыторыі Верцялішкаўскага і Каробчыцкага сельсаветаў Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 2 (1412).
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1975 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1976, № 8 (1490).
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Верцялішкаўскі сельсавет