wd wp Пошук:

Кафеін

Кафеін — алкалоід (пурын № 7 — caffeine), які змяшчаецца ў такіх раслінах, як кававае дрэва, гарбата (кафеін, які змяшчаецца ў гарбаце або экстрагіраваны з яго, часам называюць тэін), матэ (кафеін, які змяшчаецца ў матэ або экстрагіраваны з яго, часам называюць матэін), гуараны, колы і некаторых іншых. Таксама вырабляецца сінтэтычна. Змяшчаецца ў розных напоях, у малых дозах аказвае стымулюючае ўздзеянне на нервовую сістэму. У вялікіх дозах выклікае знясіленне і з часам залежнасць — кафеінізм. У вельмі вялікіх дозах (сярэднесмяротная доза — 10 грамаў) выклікае смерць.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Злучэнні азоту
Катэгорыя·Алкалоіды
Катэгорыя·Арганічныя рэчывы
Катэгорыя·Пурыны
Катэгорыя·Кава