wd wp Пошук:

Адэназінтрыфосфарная кіслата

Адэназінтрыфосфарная кіслата (АТФ) — нуклеатыд, які змяшчае рыбозу, адэнін і тры астатка фосфарнай кіслаты. Уваходзіць у склад тканей арганізма чалавека і жывёл.

Утвараецца пры рэакцыі акіслення і ў працэсе глікалітычнага расшчаплення вугляводаў. Асабліва яе шмат у тканкі мышцаў, дзе яе доля можа дасягаць 0,3 %.

АТФ удзельнічае ва ўсіх працэсах абмену рэчываў. Пры ўзаемадзеянні з актаміязінам яна распадаецца на адэназіндыфосфарную кіслату і неарганічны фасфат. Гэтая рэакцыя працякае з выдзяленнем значнай кольскасці энергіі, якая ў асноўным выкарыстоўваецца мышцамі для ажыццяўлення механічнай работы, а таксама для сінтэтычных працэсаў (сінтэз бялка, мачавіны і прамежкавых прадуктаў метабалізму).

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Хімічныя рэчывы без шчыльнасці
Катэгорыя·Біяхімія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі