wd wp Пошук:

Майсей Гітлін

Майсе́й Гі́тлін (англ.: Moses Gitlin; 1897[1], Аляксандрава, Кіеўская губерня, Расійская імперыя — 10 студзеня 1969, Кліўлэнд, Агаё, ЗША) — пратэстанцкі місіянер, рэлігійны і грамадскі дзеяч беларускага замежжа ў ЗША.

Біяграфічны нарыс

Нарадзіўся 18 ліпеня 1896 года[2] (паводле іншых звестак, у 1897 годзе[1]). Паходзіў з беднай яўрэйскай сям’і, рана страціў бацьку. Пэўны час вучыўся ў хедары, пасля працаваў памочнікам майстра па пашыве галаўных убораў.

У 1912 пасля знаёмства з украінскім баптысцкім пастарам Кірычэнкам Майсей Гітлін прыняў хрысціянства. У 1913 эміграваў у ЗША да старэйшае сястры і пасяліўся ў Нью-Ёрку, дзе неўзабаве прыняў водны хрост. Працаваў па спецыяльнасці, у суботы займаўся місіянерскай працай сярод яўрэяў.

Пасля пераехаў у Філадэльфію, навучаўся ў агульнаадукацыйным універсітэце Тэмпл (1915—1920), потым у Біблейскім інстытуце Вільгельма Фэтлера (Філадэльфія), Біблейскім інстытуце Мудзі (Чыкага). Далучыўшыся да арганізаванага Фэтлерам Таварыства па евангелізацыі яўрэяў у ЗША і Канадзе, у 1921 заняўся місіянерскай дзейнасцю і пераехаў у Польшчу (Здалбунаў).

У 1922 узяў шлюб з Кларай, эмігранткай з СССР.

Да 1939 г. працаваў місіянерам у Польшчы, выкладаў на біблійных курсах, стварыў у мястэчку Радасьць (цяпер раён Варшавы) біблійную школу.

Перад пачаткам вайны вярнуўся з сям’ёй у Амерыку, дзе прапаведаваў у славянскіх цэрквах ЕХБ у ЗША і Канадзе, выкладаў у Біблейскім інстытуце ў Таронта. У 1944—1945 арганізоўваў біблейскія школы ў Аргентыне і Канадзе. На працягу трох год у 1950-я быў пачэсным пастарам царквы Бэрвін у Чыкага і выкладаў Слова Божае.

З пачатку 1960-х супрацоўнічаў з беларускім эмігранцкім перыядычным друкам («Бацькаўшчына», «Беларус»), удзельнічаў у працы па перакладзе Бібліі на беларускую мову, быў сябрам Беларускага біблійнага камітэту.

Пахаваны на могілках у Кліўлэндзе.

Сям’я

Меў жонку Клару і прынамсі шэсць дзяцей[1].

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 3 Moses Gitlin in the 1940 Census (англ.) . Ancestry. Праверана 6 лістапада 2012.
  2. Рэлігійныя дзеячы рускага замежжа(руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Памерлі 10 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1969 годзе
Катэгорыя·Асобы