wd wp Пошук:

Прэспа

Прэ́спа (макед.: Преспанско Езеро, алб.: Liqeni i Prespës, грэч.: Λίμνες Πρέσπες) — возера на захадзе Балканскага паўвострава на мяжы Албаніі, Грэцыі і Паўночнай Македоніі. Злучана пратокай даўжынёй каля 1 км з возерам Мікры-Прэспа[1].

Плошча паверхні 285[1] км². Найбольшая глыбіня 34 м. Знаходзіцца ў катлавіне тэктанічнага паходжання на вышыні 853 м. Паўночныя і ўсходнія берагі возера спадзістыя, паўднёвыя і заходнія стромкія з глыбокім залівамі. Штогадовыя ваганні ўзроўню вады 1,5—2 м.

Прэспа злучана праз карставыя поласці з возерам Ахрыдскае, размешчаным за 16 км у напрамку на паўночны захад і на 158 м ніжэй.

Каля возера нацыянальныя паркі Галічыца (Паўночная Македонія) і Мікра-Прэспа (Грэцыя).

Зноскі

  1. 1 2 Преспа(недаступная спасылка) // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Азёры Паўночнай Македоніі
Катэгорыя·Азёры Албаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры Грэцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі